Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотні жыхароў Стоўпцаў прыйшлі разьвітацца з ахвярамі нападу ў школе №2. ФОТА

абноўлена

Каля дома настаўніцы Марыны Пархімовіч
Каля дома настаўніцы Марыны Пархімовіч

13 лютага ў Стоўпцах хаваюць настаўніцу сярэдняй школы № 2 Марыну Пархімовіч і вучня Аляксандра Р., на якіх 11 лютага напаў з нажом вучань 10 клясу Вадзім М.

Разьвітацца з Марынай Пархімовіч да яе дому прыйшлі некалькі сотняў чалавек.

Труну настаўніцы выносілі пад звон школьнага званочка.

Дарога, па якой ідзе працэсія з труной, перакрытая міліцыяй.

З паўсотні старшаклясьнікаў прыйшлі зь сярэдняй школы № 2 да дому загінулай настаўніцы Марыны Пархімовіч у Стоўпцах.

Партрэт забітай настаўніцы Марыны Пархімовіч
Партрэт забітай настаўніцы Марыны Пархімовіч

Марыну Пархімовіч пасьля адпяваньня а 12-й гадзіне ў царкве пахаваюць на могілках роднай для яе вёскі Шашкі.

Дачка настаўніцы Марыны Пархімовіч
Дачка настаўніцы Марыны Пархімовіч

Каля царквы ў вёсцы Шашкі, дзе пахаваюць настаўніцу, сабраўся картэж з больш як 50 машын.

Загінулага ў выніку нападу 17-гадовага вучня Аляксандра Р. пасьля адпяваньня ў стаўпецкай царкве апоўдні, пахаваюць на гарадзкіх могілках.

Ля дома вучня Аляксандра
Ля дома вучня Аляксандра

Старшыня райвыканкаму Дзяніс Калясень (зьлева) і намесьніца старшыні Жанна Лысая
Старшыня райвыканкаму Дзяніс Калясень (зьлева) і намесьніца старшыні Жанна Лысая

Ушанаваць памяць загінулага вучня прыйшлі старшыня Стаўпецкага райвыканкаму Дзяніс Калясень і ягоная намесьніца Жанна Лысая.

Маці Аляксандра (у цэнтры)
Маці Аляксандра (у цэнтры)

Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае

  • Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
  • 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG