Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Школьнік у Стоўпцах забіў нажом настаўніцу і падлетка. Два вучні ў рэанімацыі

абноўлена

У Стаўпецкай сярэдняй школе №2 зранку 11 лютага дзесяціклясьнік 2003 году нараджэньня напаў з нажом на настаўніцу і дваіх дзяцей, паведамляе Сьледчы камітэт.

Міліцыянты атрымалі паведамленьне аб гэтым у 8:05, адправілі на месца здарэньня нарад. Але затрымаць нападніка пакуль не ўдалося; уведзены плян «Сырэна».

50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства памерла ад ранаў. Пазьней стала вядома, што загінуў яшчэ 17-гадовы падлетак, два — 15-гадовы і 16-гадовы — застаюцца ў рэанімацыі.

«Папярэдне выяўлена, што вучань прыбыў у школу каля 7:40, паставіў свой партфэль у клясе, — паведаміў БелТА прадстаўнік Сьледчага камітэту Сяргей Кабаковіч. — Пазьней ён вярнуўся ў кляс, нанёс настаўніцы нажавое раненьне. За яе заступіліся двое аднаклясьнікаў. Яны таксама атрымалі раненьні. Настаўніца памерла на месцы здарэньня. Два хлопцы з кляса былі шпіталізаваныя, іх жыцьцю нічога не пагражае».

Пасьля гэтага нападнік выйшаў з клясу, зайшоў у суседні, дзе нанёс раненьне вучню 2001 году нараджэньня — той пазьней памёр.

Знаёмыя і аднаклясьнікі загінулага 11-клясьніка распавялі Свабодзе, што хлопец хацеў аб’ехаць Беларусь і зьбіраўся паступаць у Польшчу.

«Ён быў вельмі разнастайнай асобай, захапляўся філязофіяй, шмат чытаў. Зь ім можна было паразмаўляць на любую тэму. Хацеў у Польшчы паступаць. Падарожнічаў шмат, а летам хацеў у вандроўку па Беларусі паехаць», — распавядае аднаклясьніца.

Параненыя падчас нападу ў Стоўпцах два школьнікі застаюцца ў стабільна цяжкім стане, паведамляе БелТА. Цяпер яны знаходзяцца ў рэанімацыі Стаўпецкай лякарні.

Што распавядаюць відавочцы

Сваяк аднаго з пацярпелых хлапцоў распавёў Свабодзе, што пасьля пачатку ўрока гісторыі вучань М. зайшоў у кляс. Спачатку напаў на настаўніцу. Другі хлапец, які загінуў, найхутчэй заступаўся за настаўніцу.
Пасьля нападнік выйшаў праз чорны ход і стаў уцякаць. Сустрэў двух хлапцоў, якім таксама нанёс раненьні. У аднаго зь іх пашкоджанае лёгкае і ключыца, яшчэ ідзе апэрацыя. Другі пацярпеў ня так моцна. Усе пацярпелыя непаўнагадовыя.

Знаёмыя і аднаклясьнікі загінулага 11-клясьніка распавялі Свабодзе, што хлопец хацеў аб’ехаць Беларусь і зьбіраўся паступаць у Польшчу.

«Ён быў вельмі разнастайнай асобай, захапляўся філязофіяй, шмат чытаў. Зь ім можна было паразмаўляць на любую тэму. Хацеў у Польшчы паступаць. Падарожнічаў шмат, а летам хацеў у вандроўку па Беларусі паехаць», — распавядае аднаклясьніца.

Нападніка затрымалі

Нападніка зарымалі на вуліцы Ленінскай каля 10:11. Паведамленьняў пра напады ў горадзе таксама няма.

Пры затрыманьні ў хлопца канфіскавалі нож — меркаваную зброю злачынства. Былі праведзеныя ператрусы па месцы жыхарства затрыманага, канфіскаваныя кампутарная тэхніка і іншыя электронныя прылады. Праводзяцца допыты сьведкаў і бацькоў школьніка.

Што пагражае затрыманаму

СК распачаў крымінальную справу аб забойстве дзьвюх асобаў. ​Крымінальная адказнасьць за забойства надыходзіць з 14 гадоў.

За забойства двух і больш чалавек паводле ч.2 арт. 139 КК РБ могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы, пажыцьцёвае зьняволеньне або сьмяротнае пакараньне (апошняе не ўжываюць адносна злачынцаў, маладзейшых за 18 гадоў, а арт. 116 КК РБ забараняе прызначаць непаўналетнім больш за 17 гадоў турмы па лучнасьці ўсіх прысудаў).

У 2017 годзе непаўнагадовы Ўлад Казакевіч учыніў напад з бэнзапілой на менскі гандлёвы цэнтар, забіў аднаго чалавека і параніў двух. Яму прысудзілі 15 гадоў калёніі агульнага рэжыму (пазьней ён учыніў напад на супрацоўніка калёніі, яго асудзілі ў выніку на сумарна 22 гады пазбаўленьня волі).

Таксама ў 2017 годзе за напад з нажом на настаўніцу судзілі непаўнагадовага менчука Даната Скакуна, за замах на забойства з асаблівай жорсткасьцю яму прысудзілі 8 гадоў выхаваўчай калёніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG