Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка пасьмяротна прысвоіў беларусу Міхасю Жызьнеўскаму званьне Героя Ўкраіны. Зорку Героя і адпаведны дакумэнт украінскі прэзыдэнт уручыў бацькам Міхася — Ніне і Міхаілу Жызьнеўскім.
Беларусу Антону Вараб’ю 32 гады. Ён жыве ў Канадзе. У Таронта Антон скончыў ляндшафтную архітэктуру і выдатна малюе. Напісаная ім ікона Кірылы Тураўскага ўпрыгожвае алтар беларускай царквы сталіцы Антарыё.
У перадачы «Толькі жанчыны» абмяркоўваем неадназначную рэакцыю ў грамадзтве, у сацыяльных сетках на паведамленьне пра сьмерць адзінага сына старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай.
Маладафронтавец Зьміцер Крамянецкі таксама атрымаў паведамленьне з КДБ аб спыненьні крымінальнага перасьледу па частцы 3 артыкула 293 з прычыны адсутнасьці ў дзеяньнях складу злачынства.
У калёніі Валагодзкай вобласьці памёр Лом-Алі Гайтукаеў, асуджаны на пажыцьцёвае пазбаўленьне волі ў справе аб забойстве журналісткі Ганны Паліткоўскай.
Фігурант «Справы патрыётаў» Сяргей Кунцэвіч апублікаваў на Youtube і Facebook відэазварот, у якім зачытвае загадзя падрыхтаваны тэкст пра тое, што не падтрымлівае ідэю Міколы Статкевіча наконт акцыі пратэсту 3 ліпеня, што Статкевіч «навучыў яго хлусіць» і «рыхтуе маладняк на забой».
Павел Скрыльнікаў кажа, што яго пратрымалі ў паліцэйскім пастарунку каля пяці гадзін і склалі пратакол, паводле якога 15 чэрвеня мае адбыцца суд.
У Чылі можна будзе паляцець бязь візы. Але гэтае правіла пакуль распаўсюджваецца толькі на беларусаў-уладальнікаў дыпляматычных і службовых пашпартоў. Сёньня Палата прадстаўнікоў ратыфікавала адпаведнае пагадненьне.
Старшыня Камітэту дзяржбясьпекі Беларусі Валеры Вакульчык пасьля выступу ў Палаце прадстаўнікоў, дзе ён прадстаўляў законапраект аб дзяржаўных сакрэтах, адказаў на пытаньні журналістаў пра справу «Белага легіёну».
Разгляд апэляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе на вырак Уладу Казакевічу пачаўся са спробы прызначыць падсуднаму новую псыхоляга-псыхіятрычную комплексную экспэртызу.
Асуджаны на 15 год зьняволеньня за забойства Ўлад Казакевіч шкадаваў, што мала забіў, але суд палічыў яго адэкватным.
Сотні дрэваў на тэрыторыі станцыі абезжалезваньня вады ў Івацэвічах павінны быць зьнішчаныя.
Па стане на першую дэкаду чэрвеня ў Беларусі толькі ў адным месцы забаронена купацца. Ці сапраўды сытуацыя настолькі палепшылася і ў нас такія чыстыя і небясьпечныя вадаёмы? Адказвае эколяг, адмыслоўца ў праблемах водных рэсурсаў Натальля Парэчына.
У Магілёве пасьля трох гадоў забароны дазволілі купацца ў найвялікшым вадаёме гораду. Паводле санэпідэмстанцыі, вада ў Сьвятым возеры не ўяўляе небясьпекі для чалавека. Яшчэ месяц таму возера значылася сярод вадаёмаў, купаньне ў якіх было небясьпечным.
Галоўны рэдактар Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Нэнад Пэіч заклікаў вызваліць блогера і аўтара Радыё Свабода Станіслава Васіна (Аўсеева), які зьнік у Данецку ў чэрвені.
Чарнякевіч, Касатая, Краўцэвіч — Радыё Свабода запытала ў аўтарытэтных экспэртаў, як яны ацэньваюць словы нобэлеўскай ляўрэаткі пра магчымасьць канфліктаў паміж каталікамі і праваслаўнымі.
«Падчас дажджу апартамэнты СІЗА па поўнай праграме залівае вадой, і насельнікі бегаюць з тазікамі...» Пра гэта, як лічыць Усевалад Сьцебурака, напісаў яму Алесь Яўдаха. Ці магчыма, каб у СІЗА № 1 на менскай вуліцы Валадарскага са столі ў камэрах цякла вада?
Міністэрства аховы здароўя адмовілася надалей працягваць перапіску з чарнобыльскім ліквідатарам з Калінкавічаў Васілём Сіліверстам наконт устанаўленьня прычыннай сувязі яго інваліднасьці з службай і працай у 30-кілямэтровай зоне Чарнобыльскай АЭС.
Указ Аляксандра Лукашэнкі № 222, супраць якога масава пратэставалі беларускія прадпрымальнікі на пачатку 2016 году, дагэтуль мае сілу, а прадпрымальнікі дагэтуль патрабуюць яго скасаваць.
Нагодай для перадачы «Толькі жанчыны» стаў шэраг крытычных выказваньняў аднаго з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту, старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка што да стварэньня жаночай партыі ў Беларусі, фэмінізму і заходніх каштоўнасьцяў.
У Магілёўскім раёне вызначана толькі адно месца для правядзеньня масавых мерапрыемстваў, арганізаваных без удзелу ўлады, — на стадыёне вёскі Палыкавічы. З усіх іншых вёсак мусяць ехаць на акцыю менавіта сюды, хоць плошча раёну — 1900 квадратных кілямэтраў, а ад вёскі да вёскі дзе-нідзе дзясяткі кілямэтраў.
Актывіст Сяргей Кулініч атрымаў з КДБ ліст, у якім паведамляецца, што супраць яго спынены крымінальны перасьлед па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.
Стваральнік мэсэнджэра Telegram Павел Дураў распавёў, што ў 2016 годзе ў ЗША адчуваў ціск з боку агентаў Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў (ФБР). Пра гэта ён напісаў у твітэры.
Дэмакратычныя актывісты просяць фінансавай патрымкі для мастачкі зь Нясьвіжу, актыўнай удзельніцы акцыяў пратэсту, сябра Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Натальлі Бордак.
Дзьмітры Шыракапытаў, былы актывіст «Маладой грамады» і «Белага легіёну», як мяркуецца, скончыў жыцьцё самагубствам. Некаторыя падрабязнасьці справы распавёў Свабодзе былы палітвязень, удзельнік Плошчы-2010 Сяргей Марцалеў.
Першая лэдзі і малодшы сын прэзыдэнта ЗША жылі ў Нью-Ёрку да заканчэньня навучальнага году.
У магілёўскім прыгарадзе на памятным знаку ў гонар Максіма Багдановіча зьявілася новая шыльда. Замест герба «Пагоня» цяпер выгравіяваны партрэт паэта. Заменены і фрагмэнт верша.
У нядзелю, 11 чэрвеня, на двух дзяржаўных сайтах у Расеі быў апублікаваны фільм-расьсьледаваньне «Ён вам не Дзімон», прысьвечаны верагоднай датычнасьці прэмʼер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева да карупцыйных дзеяньняў.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў абвінаваціў Дзярждэпартамэнт ЗША, які заклікаў Расею забясьпечыць бясьпеку спартоўца Мурада Амрыева, у спробе «скалыхнуць сытуацыю» ў Расеі.
У Лібіі выйшаў на свабоду Сейф аль-Іслам Кадафі — сын былога лібійскага лідэра Муамара Кадафі, зрынутага і забітага ў 2011 годзе.
Эўрапейскі бязьвіз для Ўкраіны — гэта большы крок Эўропы, чым прыняцьце ў Эўразьвяз. Уступленьне ў Эўразьвяз — гэта фармальнае прыняцьце пасьля выкананьня ўмоў у палітыцы і эканоміцы.
У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.
У інтэрвію амэрыканскаму рэжысэру Олівэру Стоўну прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін упершыню публічна прызнаўся, што ў яго ёсьць унукі (афіцыйна вядома аб наяўнасьці ў Пуціна дзьвюх дачок ад былой жонкі Людмілы, але на пытаньні аб тым, як яны жывуць і чым займаюцца, прэзыдэнт катэгарычна адмаўляўся адказваць).
У Дэпартамэнце консульскай службы МЗС Украіны паведамляюць пра бесьперабойнасьць працы бязьвізавага рэжыму з Эўразьвязам у першыя гадзіны пасьля ўступленьня ў сілу.
У Віцебску адбылася канфэрэнцыя, прысьвечаная 460-годзьдзю канцлера ВКЛ Льва Сапегі — знакамітага земляка, ураджэнца мястэчка Астроўна Бешанковіцкага раёну.
Аляксей Ярмошын апошнія гады працаваў адвакатам.
Цяпер ён знаходзіцца дома пад падпіскай аб нявыезьдзе. Прычыны вызваленьня невядомыя.
Мяркуецца, што аўтамабільная калёна накіруецца ва Ўкраіну ўжо сёньня, 11 чэрвеня.
У Савецкім раёне Гомля гарадзкія ўлады абвясьцілі пра вялікі знос прыватных жылых дамоў у межах вуліц Багдана Хмяльніцкага — праспэкт Рэчыцкі — Чкалава. Гэта выклікала абурэньне ў шмат каго з тутэйшых жыхароў.
Суд у Пакістане вынес сьмяротны вырак за публікацыю ў фэйсбуку. 30-гадовы шыіт Таймур Раза прызнаны вінаватым ў блюзьнерстве.
На сайце Kickstarter.com да панядзелка працягваецца збор грошай на англамоўны турыстычны даведнік Minsk in Socks (Менск у шкарпэтках).
У Магілёве на магіле настаўніка, які на пачатку 1920-х гадоў вучыў дзяцей па-беларуску, грэка-каталіцкі сьвятар правёў памінальную службу.
30 гадоў ад моманту заснаваньня адзначае калектыў, зь якім найперш асацыюецца беларуская мэтал-сцэна. На мяжы 1980–90-х «Тарнада» на чале з харызматычным Андрэем Піпко, больш вядомым мэляманам пад мянушкай Ангус, зьбірала поўныя залі «валасацікаў» і мела ўсе шанцы стаць у адзін шэраг з самымі культавымі тагачаснымі камандамі. Прынамсі, пачатак быў шматабяцальны.
11 чэрвеня 2017 кампазытару Яўгену Магаліфу спаўняецца 60 гадоў. З нагоды юбілею мы пагаварылі зь ім пра ягоны жыцьцёвы і творчы шлях.
Ігар Каляпін, які прадстаўляе незалежную расейскую арганізацыю «Камітэт супраць катаваньняў», напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што Мурада Амрыева вызваляюць з-пад варты.
Члены праўладнага Савету па правах чалавека пры кіраўніку Чачні сустрэліся з Мурадам Амрыевым. Цяпер ён знаходзіцца ў аддзеле паліцыі Старапрамыслоўскага раёну. Паводле іх, у Амрыева няма скаргаў на супрацоўнікаў паліцыі.
Галоўны рэдактар газэты «СБ. Беларусь сегодня» Павал Якубовіч распавёў «Свабодзе» пра тое, як Мая Кляшторная атрымала з архіваў КДБ копію справы маці, паабяцаў паспрыяць адмене рашэньня аб прызнаньні кнігі Зянона Пазьняка пра Курапаты экстрэмісцкай, і расказаў пра хаду конкурсу на мэмарыял у Курапатах.
Ці роўная папулярнасьць зьмястоўнасьці і таленту? Ці робяць новыя мэдыі, відэаблогінг, людзей разумнейшымі? Бумага — самастойны творца або лялька, створаная дарослымі прадзюсэрамі?
Загрузіць яшчэ