Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі прапанавалі ўладам даваць «патэнты» на гандаль замест указу № 222


Ілюстрацыйнае фота. Рынак "Паўднёвы" ў Горадні
Ілюстрацыйнае фота. Рынак "Паўднёвы" ў Горадні

Указ Аляксандра Лукашэнкі № 222, супраць якога масава пратэставалі беларускія прадпрымальнікі на пачатку 2016 году, дагэтуль мае сілу, а прадпрымальнікі дагэтуль патрабуюць яго скасаваць.

12 чэрвеня незалежнае аб’яднаньне прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» зьвярнулася да намесьніка старшыні прэзыдэнцкай адміністрацыі Валера Міцкевіча і да Савету міністраў Беларусі з прапановай увесьці для прадпрымальнікаў «патэнты» на розьнічны гандаль. Такія «патэнты» прапануюцца як альтэрнатыўны варыянт ліцэнзаваньня — на дадатак да апісаных ва ўказах № 222 і № 666, згодна зь якімі прадпрымальнікі павінны мець дакумэнты і сэртыфікаты на кожны від тавару. Таксама «Пэрспэктыва» прапануе ўвесьці 5-гадовы мараторый на праверкі індывідуальных прадпрымальнікаў.

Да звароту далучаны раней падрыхтаваны тэкст «Народнага праекту» ўказу аб стымуляваньні дзейнасьці ІП у розьнічным гандлі.

У лютым Мінгандлю прапанавала Лукашэнку ўказ аб спрашчэньні прадпрымальніцкай дзейнасьці. Той нібыта «ўхвальна кіўнуў», але ўказ на сёньня не прыняты.

Паводле падлікаў «Пэрспэктывы», за 2016 год бюджэт Беларусі страціў 18,09 млн даляраў праз указ № 222 і нядаўнія праўкі заканадаўства адносна індывідуальных прадпрымальнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG