Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістанца асудзілі на сьмерць за допісы ў фэйбуку 


Інтэрнэт-кавярня ў сталіцы Пакістану, Ісламабадзе
Інтэрнэт-кавярня ў сталіцы Пакістану, Ісламабадзе

Суд у Пакістане вынес сьмяротны вырак за публікацыю ў фэйсбуку. 30-гадовы шыіт Таймур Раза прызнаны вінаватым ў блюзьнерстве.

У пастанове суду гаворыцца, што ў 2016 годзе ён апублікаваў у сацыяльных сетках абразьлівыя камэнтары пра суніцкіх рэлігійных лідэраў і жонках прарока Мухамэда. Раза яшчэ можа абскардзіць прысуд.

Паводле законаў Пакістану, сьмяротнае пакараньне можа пагражаць за абразу прарока, ісламу ці рэлігійных дзеячаў. Паводле зьвестак міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch, за мінулы год у краіне паводле абвінавачваньня ў блюзьнерства былі арыштаваныя 15 чалавек.

На мінулым тыдні Вярхоўны суд Пакістана апраўдаў чалавека, якога асудзілі на пажыцьцёвае зьняволеньне за зьдзек з Карану. У рашэньні адзначалася, што ніжэйшыя інстанцыі не змаглі забясьпечыць справядлівага судовага разьбіральніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG