Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка Трампа пераехала ў Вашынгтон і апублікавала фота з вакна новага дому


Першая лэдзі і малодшы сын прэзыдэнта ЗША жылі ў Нью-Ёрку да заканчэньня навучальнага году.

Жонка Дональда Трампа Мэланія Трамп афіцыйна абвясьціла, што яна і іх малодшы сын пераехалі ў Белы дом.

Увечары ў нядзелю першая лэдзі напісала пра гэта ў Твітэры, пасьля таго як яна прыбыла ў Белы дом разам з Трампам і іх 11-гадовым сынам Бэран. Прэзыдэнт праводзіў выхадныя ў сваім прыватным гольф-клюбе ў Бэдмінстэры, штат Нью-Джэрсі.

«Зь нецярпеньнем чакаю тых успамінаў, якія зьявяцца ў нас у нашым новым доме!», — гаворыцца ў твіты першай лэдзі.

Твіт суправаджаецца фатаграфіяй Манумэнта Вашынгтона, зробленай верагодна з Чырвонага пакоя Белага дому.

Першая лэдзі і Бэран жылі ў нью-ёркскім хмарачосе «Вежа Трампа» (Trump Tower), чакаючы заканчэньня навучальнага году. Увосень Бэран пойдзе ў прыватную школу ў Мэрылэндзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG