Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць Сяргея Кулініча спынілі справу аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў


Сяргей Кулініч, архіўнае фота

Актывіст Сяргей Кулініч атрымаў з КДБ ліст, у якім паведамляецца, што супраць яго спынены крымінальны перасьлед па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.

3 красавіка паплечнік Мікалая Статкевіча і ягоны намесьнік у кіраўніцтве партыяй «Народная грамада» Сяргей Кулініч выйшаў на волю зь СІЗА.

Паводле Мікалая Статкевіча, у кватэры Сяргея Кулініча ён хаваўся напярэдадні Дня Волі.

Раней паведамленьні аб спыненьні аналягічнай справы атрымалі маладафронтаўцы Зьміцер Дашкевіч, Сяргей Пальчэўскі і Раман Васільеў.

XS
SM
MD
LG