Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля арышту на Акрэсьціна пагоршылася здароўе Натальлі Бордак


Натальля Бордак, архіўнае фота
Натальля Бордак, архіўнае фота

Дэмакратычныя актывісты просяць фінансавай патрымкі для мастачкі зь Нясьвіжу, актыўнай удзельніцы акцыяў пратэсту, сябра Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Натальлі Бордак.

Паводле аднапартыйцаў, стан здароўя жанчыны пагоршыўся пасьля адбываньня 7-суткавага арышту за Дзень Волі ў ізалятары на Акрэсьціна.

Зараз спадарыні Натальлі неабходна тэрмінова прайсьці абсьледаваньне для далейшага лячэньня і афармленьня МРЭК. Абвешчаны збор сродкаў для правядзеньня МРТ трох аддзелаў хрыбта — шыйнага, груднога, паясьнічнага. Дата абсьледаваньня — 30 чэрвеня. Кошт — 272 рублі.

Рэквізыты на сайце Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG