Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэмаў мінулага тыдня, якія вы маглі прапусьціць


У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.

Як кнігу Купалы «А хто там ідзе?» пусьцілі пад нож

Кнігі маюць свой лёс, часам, як і ў людзей, — драматычны. Гэткі лёс напаткаў анталёгію аднаго верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?», якую ўклаў прафэсар Вячаслаў Рагойша.

Ці трэба Беларусі далучацца ў будучыні да NATO і што будзе, калі яна да альянсу далучыцца?

Дыскутуюць журналісты Радыё Свабода Дзьмітры Гурневіч і Юры Дракахруст.

Савецкі партызан пра байцоў БКА: «Яны хацелі адрадзіць Беларусь»

Зьміцер Бартосік: У сваіх падарожжах я чую безьліч цікавых гісторый, ня ўсе зь якіх, на мой вялікі жаль, уваходзяць у канчатковую перадачу. Шмат цікавага застаецца за дужкамі праграмы. У мяне назапасілася даволі багата неверагодных гісторый. І сёньня я з радасьцю падзялюся некалькімі, з часоў апошняй вайны.

Пасьля відэа Свабоды сталі абрываць тэлефон і дапамагаць грашыма

Пасьля відэа Свабоды сталі абрываць тэлефон і дапамагаць грашыма
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:47 0:00

У траўні Радыё Свабода апублікавала відэа пра Любоў Смаляк, адзінокую маці, якая жыве з аднагадовай дачкой на 260 рублёў. Пасьля відэа жанчыне сталі званіць і прапаноўваць дапамогу: грошы, рэчы, ежу... Любоў дзякуе усім, хто адгукнуўся, і расказвае, на што ў першую чаргу патраціла дапамогу.

7 аргумэнтаў «за» і «супраць» краўдфандынгу апазыцыі. Глод супраць Цыганкова

Вучыўся з сынам Лукашэнкі, сышоў з МЗС і «Голасу Амэрыкі», пачынае карʼеру ў World Bank. Пакручасты шлях Валера Кавалеўскага

За плячыма 41-гадовага Валера Кавалеўскага — праца ў амбасадзе ЗША ў Беларусі, прыватны бізнэс, арышт пасьля выбараў 2010 году, вучоба ў прэстыжным вашынгтонскім унівэрсытэце Джорджтаўна, які скончыў Біл Клінтан. Наперадзе — пэрспэктывы працы ў Сусьветным банку і, як галоўная мэта, вяртаньне ў Беларусь.

Аляксей Калюжны пакінуў вялікі спорт і гатовы дзяліцца досьведам у якасьці трэнэра. Вялікае інтэрвію

«Сам па сабе лядовы палац ня будзе нараджаць хакеістаў», — пасьля завяршэньня кар’еры хакеіста Аляксей Калюжны ня супраць заняцца трэнэрскай працай. Мяркуе, што мае патэнцыял, каб паспрабаваць сілы ў штабе зборнай Беларусі.

«Ня страчаныя для Беларусі». Людвіка Кардзіс, Ганна Шарко і Крысьціна Шыянок пра беларусаў замежжа

Ці калі-небудзь вернуцца на радзіму сотні тысячаў беларусаў, якія з розных прычынаў пакінулі краіну? У чым варта, а ў чым ня варта прыслухацца да беларусаў замежжа і ці страчаныя яны для Беларусі? У перадачы «Толькі жанчыны» гэта абмяркоўваюць актывістка віленскай беларускай грамады Людвіка Кардзіс, актывістка беларускай дыяспары ў ЗША Ганна Шарко, актывістка беларускай дыяспары ў Чэхіі Крысьціна Шыянок.

Павал Якубовіч пра архівы КДБ, не экстрэмісцкую кнігу Пазьняка пра Курапаты і трагедыю сямʼі Кляшторных

Галоўны рэдактар газэты «СБ. Беларусь сегодня» Павал Якубовіч распавёў «Свабодзе» пра тое, як Мая Кляшторная атрымала з архіваў КДБ копію справы маці, паабяцаў паспрыяць адмене рашэньня аб прызнаньні кнігі Зянона Пазьняка пра Курапаты экстрэмісцкай, і расказаў пра хаду конкурсу на мэмарыял у Курапатах.

Байца MMA Мурада Амрыева перадалі чачэнскім паліцыянтам

Байца MMA Мурада Амрыева перадалі чачэнскім паліцыянтам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:48 0:00

Справа Мурада Амрыева: ня ўсім пакуль зразумелы сорам Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG