Падчас візыту ў Ірак прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд наведаў штаб курдзкіх ваенізаваных аддзелаў «Пешмерга», якія ўдзельнічаюць у апэрацыі супраць экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Амэрыканскія сэнатары — рэспубліканцы Джон Маккейн і Ліндсі Грэм і дэмакратка Эмі Клобушар — наведалі Грузію і пабывалі на дэ-факта мяжы самаабвешчанай рэспублікі Паўднёвая Асэтыя. У Цхінвалі гэтую мяжу называюць «дзяржаўнай», а ў Тбілісі адміністрацыйнай.
Больш за сто тысяч чалавек сабраліся 31 сьнежня ў Хэльсынкі на канцэрт, каб адзначыць пачатак урачыстасьцяў з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Фінляндыі.
500 даляраў сярэдняга заробку ў Беларусі і Трамп у Белым доме — няпэўнасьці 2017 году.
У Расеі ў 2016 годзе ў аддзелах паліцыі, ізалятарах часовага ўтрыманьня і СІЗА загінулі як мінімум 99 чалавек. Пра гэта паведаміў праект «Руская Эбола», які фіксуе паведамленьні аб сьмерці затрыманых.
Апазнаныя 38 ахвяраў узброенага нападу ў начным клюбе Стамбула. Адно цела застаецца неапазнаным. Загінулі грамадзяне 15 дзяржаваў Эўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай Амэрыкі.
«Катацца па Менску буду да 4-5-й раніцы. Можа, каго і з вас змагу падвезьці. Будзе час — далучайцеся. Ну і — з Новым Годам! Разам — мы сіла!» — напісаў Антон Матолька
Відэаінсталяцыя распачалася 31 студзеня 2016 года з надыходам цемры і працягнецца да самае раніцы.
Як Дзед Мароз, так і Сьнягурачка ня маюць дачыненьня да беларускіх традыцыяў і рытуалаў. Імі абаімі ў савецкі час выбівалі традыцыі Калядаў і шанаваньне Сьвятога Мікалая. Піша Вінцук Вячорка.
Кінарэжысэр Аляксей Туровіч падаў у суд на сцэнарыста і драматурга Георгія Марчука. А. Туровіч патрабуе ад літаратурнага функцыянэра вярнуць грошы, пазычаныя яшчэ восем гадоў таму.
У рэабілітацыйным Цэнтры здаровай моладзі для нарка- і алькалягічных залежных (ЦЗМ), што ў Аксакаўшчыне пад Менскам, рыхтуюцца сустрэць Новы год.
Аляксандар Лукашэнка сваім указам памілаваў вядомага спэцыяліста ў інфармацыйных тэхналёгіях Аляксея Камка, якога летась засудзілі на 6 год за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць і пашырэньне парнаграфіі.
Беларусы робяць свае прагнозы і складаюць гараскоп надзеяў на наступны год. Каб пачытаць, націсьніце на прозьвішча ці малюнак са знакам Задыяку
Беларусы робяць свае прагнозы і складаюць гараскоп надзеяў на наступны год.
Сёньня сьвяткуе 70-годзьзе грамадзкая актывістка Ніна Багінская — сталая ўдзельніца вулічных акцыяў, пікетаў, мітынгаў.
Прыхільнікі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі павіншавалі гадаванцаў магілёўскага Дому дзіцяці з надыходам Новага году і перадалі падарункі.
Мы падрыхтавалі гульню ў гараскоп. На гэтай выяве зашыфраваныя больш за 70 словаў. Іх можна пабачыць па вэртыкалі ці гарызанталіі. Зірніце на выяву. Першыя словы, якія вы пабачыце - і будзе ваш прагноз на 2017 год
ФБР адкрыта абвінаваціла расейскія службы выведкі ва ўмяшаньні ў амэрыканскія выбары, апублікаваўшы ў чацьвер самы поўны на сёньняшні дзень даклад у гэтым пытаньні.
Гарадзенец Эдвард Дзьмухоўскі пакараны штрафам на 630 рублёў (30 базавых велічынь). Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў нібыта несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое адбылося ў Сьвіслачы 30 кастрычніка.
У 2016 годзе Свабода апублікавала амаль два дзясяткі эксклюзіўных матэрыялаў, прысьвечаных беларусам, што паехалі ваяваць на Данбас на баку сэпаратыстаў.
Рада БАЖ уручыла Сьвятлане Алексіевіч дыплём ганаровага сябра арганізацыі і пасьведчаньне Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў. Падчас імпрэзы нобэлеўская ляўрэатка выступіла з прамоваю.
Ці прывялі падзеі апошніх 2-3 гадоў (вайна на Данбасе, агрэсіўная палітыка Расеі) да радыкалізацыі настрояў у беларускім грамадзтве — ці стала больш узаемнай нянавісьці?
Рада Беларускай асацыяцыі журналістаў уручыла Сьвятлане Алексіевіч дыплём ганаровага сябра арганізацыі і пасьведчаньне Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў. Ганаровым сябрам БАЖ Сьвятлана Алексіевіч стала яшчэ ў верасьні.
Затрыманы ў Беларусі ізраільска-расейскі блогер Аляксандар Лапшын сустрэне Новы год у менскім сьледчым ізалятары. Пра гэта паведаміла ў «Фэйсбуку» ягоная сяброўка Кацярына.
Пра надыход Калядаў і Новага году не забываюць і бяздомныя. Сьціплыя запатрабаваньні і спадзеў на дапамогу — перадсьвяточныя чаканьні бадзягаў у рэпартажы Свабоды з магілёўскіх вуліц.
Ратаўнікі паднялі на паверхню асноўныя фрагмэнты расейскага самалёта Ту-154; абломкі знаходзяцца на адмысловай пляцоўцы, дзе спэцыялісты правядуць «выкладку» паветранага судна.
Францускі сатырычны часопіс Charlie Hebdo у апошнім нумары апублікаваў дзьве карыкатуры на крушэньне расейскага самалёту Ту-154 у Чорным моры.
На паўднёвым усходзе Францыі паліцыя арыштавала мужчыну, які падазраецца ў падрыхтоўцы тэракту ў навагоднюю ноч, паведамляе Міжнароднае францускае радыё.
Канструктар прадаюць у Менску ў многіх крамах цацак
Прэсавы сакратар пракуратуры Беларусі Пётар Кісялёў паведаміў карэспандэнту Свабоды, што дакумэнты на экстрадыцыю расейска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына ў Азэрбайджан паводле абвешчанага запыту гэтай дзяржавы яшчэ не прыйшлі.
Пасол Беларусі ў Азэрбайджане Генадзь Ахрамовіч заявіў, што не выключае выдачу азэрбайджанскаму боку затрыманага ў Менску расейска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына.
Кубінскі парлямэнт забараніў выкарыстоўваць імя нядаўна памерлага лідэра краіны Фідэля Кастра пры называньні вуліц або якіх-небудзь іншых абʼектаў, а таксама для назвы ўзнагарод або тытулаў.
У зуброў зь Белавескай пушчы нечаканае генэтычнае мінулае — ягоныя карані сягаюць у ледавіковую эпоху і таямнічыя пячоры ў Пірэнэях, паведамляе Newsweek.
Жыхару Мазыру Кірылу Казачку вынесены сьмяротны прысуд. Ён прызнаны вінаватым у забойстве ўласных дзяцей — 9-гадовую Кіру і 17-гадовага Ўладзіслава.
На працягу месяца слонімскаму актывісту Алесю Масюку ў 10 месцах адмовілі ў працаўладкаваньні. Ён лічыць, што яго дыскрэдытуюць з палітычных матываў, а таму зьвярнуўся з заяваю ў суд.
У Брытаніі ва ўзросьце 87 гадоў памёр Джэк Каган, адзін з апошніх вядомых удзельнікаў габрэйскага партызанскага атраду Тувіі Бельскага, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі ў часы Другой сусьветнай вайны.
28 сьнежня каманда Майстэрні сацыяльнага кіно прэзэнтуе вынікі праекту інклюзіўнай адукацыі ў крэатыўнай сфэры «Новы погляд», які дзейнічае пад кіраўніцтвам Канстанціна Вераб’я і Андрэя Палупанава.
28 сьнежня ў Менскім гарадзкім судзе абвешчаны прысуд у справе Вячаслава Давыдовіча, былога старшыні міжнароднай дабрачыннай арганізацыі «У дапамогу дзецям-сіротам».
Згодна з папярэднім аналізам дадзеных, атрыманых з «чорнай скрыні», разьвіцьцё няштатнай сытуацыі на борце магло пачацца праз закрылкі, якія зь нейкай прычыны не схаваліся падчас узьлёту самалёта.
Загрузіць яшчэ