Гэтая публікацыя апісвала выпадак самагубства, які здарыўся ў Магілёўскай вобласьці ў сьнежні 2016 году. Пра яго Радыё Свабода паведаміў блізкі сваяк загінулага. Аднак пазьней ён пажадаў, каб публікацыя была выдаленая.
«Прынятае рашэньне выдаць Аляксандра Лапшына ў Азэрбайджан. Далей без камэнтароў», — сказаў карэспандэнту Свабоды прэсавы сакратар пракуратуры Беларусі Пётар Кісялёў.
Ратавальнікі знайшлі шасьцярых выжылых пад абломкамі італьянскага гатэля Rigopiano, які накрыла лявінай больш за суткі таму. Італьянскія СМІ паведамляюць, што пацярпелых яшчэ не дасталі на паверхню.
Сёньня спаўняецца паўгода, як у Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля загінуў беларускі журналіст Павал Шарамет.
Вядомы актывіст БНФ, вэтэран Айчыннай вайны са Слаўгарадзкага раёну Фелікс Шкірманкоў адмовіўся здаваць адбіткі пальцаў рук.
Юрысты цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву» дапамаглі ануляваць паведамленьні з падатковай інспэкцыі аб неабходнасьці выплаты падатку дзьвюм жанчынам.
У Віцебскай абласной бібліятэцы прайшла прэзэнтацыя даведніка «50 музэяў Віцебску», складзенага краязнаўцам Мікалаем Піваварам. Гэта быў першы досьвед калектыўнага збору грошай на выданьне з дапамогай пляцоўкі ulej.by.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прыняло пастанову, якой на 2017 год вызначаны «разьмеркавальныя квоты рэгістрацыі хадайніцтваў аб наданьні статусу ўцекача або дадатковай абароны».
Ужо некалькі дзён праз плятформу «Талака» ідзе збор грошай для журналіста і паэта Алеся Чобата, які адзін жыве ў старой хаце ў 30 кілямэтрах ад Горадні.
Напярэдадні інаўгурацыі Дональда Трампа прыгадаем, як адбываўся першы і пакуль адзіны візыт у Беларусь прэзыдэнта ЗША, а таксама даведаемся, як арганізатары і ўдзельнікі той падзеі бачаць стасункі Беларусі і ЗША пры новым прэзыдэнце.
За што варта і можна любіць Беларусь? Ці сапраўды Беларусь зьяўляецца краінай камфортнай для жыцьця?
Ізраільскі сатырык Шахак Шапіра стварыў сайт, на якім скамбінаваў сэлфі, якія робяць турысты на фоне Мэмарыялу Галакосту ў Бэрліне, і здымкі зь нацысцкіх канцлягераў.
Суд у расейскім Екацерынбургу прыняў рашэньне падоўжыць да 22 лютага арышт блогера Руслана Сакалоўскага, якога абвінавачваюць у абразе пачуцьцяў вернікаў.
Гэтую лічбу сёньня назваў Свабодзе Генадзь Фядыніч — старшыня Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці. Разам з грамадзкай арганізацыяй «Прававая дапамога насельніцтву» яны ініцыявалі гэтую акцыю.
19 студзеня адбылося паседжаньне аргкамітэту вулічнай акцыі «Марш дармаедаў», якую апазыцыя мяркуе правесьці ў Менску 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі.
За апошняе спагнаньне, вынесенае 11 студзеня, зьняволенага праваабаронцу Андрэя Бандарэнку пазбавілі адзінага на год кароткатэрміновага спатканьня. У лютым Бандарэнка плянаваў пабачыцца з бацькам.
Судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомелю Алеся Восіпава спыніла адміністрацыйную справу супраць мясцовага журналіста-фрылансэра за абразу чыноўніцы Акцябрскага райвыканкаму Валянціны Шлапаковай.
На ўсе аргумэнты гарадзенскіх актывістаў Уладзімера Хільмановіча, Віктара Сазонава і Сяргея Верамеенкі ў абласным судзе ў адказ гучала толькі адно пытаньне: «Вы прысутнічалі 30 кастрычніка ў Сьвіслачы, як гэта сказана ў пратаколе?»
Міністэрства замежных спраў Беларусі заяўляе, што на гэты момант няма зьвестак пра пацярпелых беларускіх грамадзян ад землятрусаў у Італіі. Усяго ў выніку катаклізму загінула каля 30 чалавек.
Беларусь доляй высокатэхналягічных вытворчасьцяў адстае ад разьвітых краінаў у тры разы, узроўнем прадукцыйнасьці працы — у чатыры-пяць разоў.
Выхадзец з Узбэкістану, якога падазраюць у забойстве 39 чалавек падчас нападу на начны клюб у Стамбуле ў навагоднюю ноч, расказаў на допыце, што выбар месца для нападу быў выпадковым.
Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагаў гамельчуку скласьці заяву ў падатковую інспэкцыю, лічыць, што любы грамадзянін, незалежна ад занятасьці, зьяўляецца спажыўцом тавараў, а значыць, і платнікам ускосных падаткаў і збораў.
Камунальныя службы шукаюць шляхі зьніжэньня выдаткаў на жыльлёва-камунальныя паслугі, але тарыфы немінуча вырастуць. Ужо ў гэтым годзе беларусы будуць кампэнсаваць 75% выдаткаў, а налета — 100%.
Адвакат Джуліяна Асанжа заявіў, што заснавальнік сайту WikiLeaks рыхтуецца да экстрадыцыі ў ЗША пасьля таго, як амэрыканскі прэзыдэнт Барак Абама зьмякчыў пакараньне былой вайскоўцы ЗША Чэлсі Мэнінг, якая была асуджаная за перадачу сакрэтных дакумэнтаў WikiLeaks.
Пасьля шпіталізацыі ў суботу былога прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша-старэйшага была шпіталізаваная і ягоная жонка Барбара. Пра гэта паведамляе Аssociate Press.
У Магілёве жыхары аднаго з інтэрнатаў пагрозамі не аплочваць камунальныя паслугі дамагліся іх пераразьліку. Жыльцы сьцьвярджаюць, што ў выстаўленых рахунках за лістапад 2016 году былі завышаныя амаль удвая расцэнкі па электраэнэргіі, што прывяло да падаражаньня ўсёй камуналкі.
МТЗ працягвае зьдзіўляць гледачоў незвычайнымі відовішчамі. Пасьля танцаў на трактарах «Беларус» вырашана правесьці трактарнае ралі «Парыж — Мосар» — «з мэтай паляпшэньня іміджу ААТ „Менскі трактарны завод“, павышэньня прэстыжу прафэсіі трактарыста».
Беларуская культурная пляцоўка «Арт-сядзіба» паведаміла, што «пайшла на зьдзелку зь дзяржавай»: дамовілася з магілёўскай дзяржаўнай фабрыкай «Стужка», што тая будзе самастойна вырабляць і выпускаць у продаж стужку зь беларускім арнамэнтам.
У 2016 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 721 злачынства, зьвязанае з распаўсюдам альбо рэклямаваньнем парнаграфіі, расказала на «Альфа-радыё» прадстаўніца Сьледчага камітэту Беларусі Юлія Ганчарова.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама зьмякчыў пакараньне Чэлсі Мэнінг, якая ў 2013 годзе была асуджаная да 35 гадоў зьняволеньня за выдаваньне сакрэтнай інфармацыі.
Гарадзенскі праваабаронца сьцьвярджае, што зь вялікай колькасьці людзей, якія пасьля Новага году пачалі зьвяртацца да іх па юрыдычную параду пасьля атрыманьня «лістоў шчасьця», пераважная большасьць шукалі працу, але так і не маглі яе знайсьці.
На вуліцы Кавалёва ў Салігорску больш за пяць гадоў ня могуць здаць шматкватэрны дом для шматдзетных семʼяў. Гэта адзіны выпадак такога адраснага даўгабуду ў Беларусі. З жыльцоў задняй датай патрабуюць істотнай даплаты, а выхад з каапэратыву каштуе ў сярэднім паўсотні тысяч даляраў. Чаму ў адным з самых заможных гарадоў краіны дэкляраваны клопат пра дэмаграфічную сытуацыю разыходзіцца са справай?
На 65 годзе жыцьця 15 студзеня памерла дасьледчыца гісторыі беларускай архітэктуры Алена Пятросава.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін заявіў, што ў Дональда Трампа не было прычынаў сустракацца ў Маскве зь дзяўчатамі лёгкіх паводзінаў, паколькі ў якасьці арганізатара конкурсаў прыгажосьці ён меў зносіны з самымі прыгожымі жанчынамі сьвету.
Агульнанацыянальную кампанію ініцыявалі Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці і грамадзкая арганізацыя «Прававая дапамога насельніцтву».
Эўрапейскі суд правоў чалавека прызнаў, што гэтак званы расейскі «Закон Дзімы Якаўлева», які забараняе амэрыканскім сем’ям усынаўляць дзяцей з Расеі, — неправамерны.
Баранавіцкі актывіст Партыі БНФ Мікалай Чарнавус старэйшы выйшаў зь плякатам супраць падатку на дармаедзтва. Тым часам Мікалай Чарнавус малодшы зьбірае подпісы за адмену гэтага збору.
Фатаздымак білета апублікаваў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» пісьменьнік Сяргей Пархоменка, з выключэньня якога з арганізацыі і пачаўся цяперашні канфлікт.
Падляскія мытнікі выявілі спробу кантрабанды старажытнай зброі.
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч стаў героем дакумэнтальнага фільма эстонскіх журналістаў Айвара Валдрэ і Лаўры Ліпмаа.
Рэйтынг папулярнасьці прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, які пакідае Белы дом, складае 58%.
У ЗША ва ўзросьце 82 гадоў памёр астранаўт Юджын Сэрнан, вядомы як апошні чалавек, які хадзіў па паверхні Месяца. Пра гэта паведамляе НАСА.
Пошукі малайзійскі авіялайнэра, які прапаў тры гады таму і на якім было 239 пасажыраў, прыпынілі.
Цягам наступных гадоў у Беларусі за грошы Эўразьвязу будзе пабудавана некалькі «цэнтраў разьмяшчэньня мігрантаў» з разьлікам на 30-50 чалавек кожны. На гэтыя мэты Эўракамісія выдаткоўвае афіцыйнаму Менску 7 мільёнаў эўра.
Супрацоўнікі камітэту дзяржкантролю Беларусі перакрылі канал паставак з Расеі вадкасьці з мэтылавым сьпіртам, паведаміў тэлеканал «Беларусь-1». У эфіры былі паказаныя бутэлькі з надпісам «Боярышник».
16 студзеня суд Савецкага раёну гораду Менску пакараў лідара грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» Алега Корбана штрафам у памеры 35 базавых велічыняў (805 рублёў).
Турэцкая паліцыя затрымала падазраванага ў нападзе на начны клюб у Стамбуле ў навагоднюю ноч, калі загінулі 39 чалавек.
Ігар Грышанаў, старэйшына вёскі Стаўры Аршанскага раёну, адмовіўся ад сваёй пасады. Пра гэта ён спавясьціў сваіх землякоў, даслаўшы кожнаму кароткае тлумачэньне свайго ўчынку.
Жыхар Віцебску Артур Яраш у лютым 2016 году затрымаў былога начальніка Першамайскага РАУС Сяргея Сарокіна, які кіраваў аўтамабілем у нецьвярозым стане.
«Трэба не перапісваць-удасканальваць падручнікі, а ўзяць іх і спаліць. Пасьля гэтага запрасіць адмыслоўцаў з Эўропы, правесьці пераатэстацыю нашых пэдагогаў і ствараць сыстэму адукацыі з нуля. Бо тое, што ёсьць, — гэта нават ня нуль, гэта мінус», — бацькі школьнікаў пра меркаваныя зьмены ў адукацыйны працэс.
Загрузіць яшчэ