Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вырак фігуранту «справы пэдафілаў» — 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму


Вячаслаў Давыдовіч

28 сьнежня ў Менскім гарадзкім судзе абвешчаны прысуд у справе Вячаслава Давыдовіча, былога старшыні міжнароднай дабрачыннай арганізацыі «У дапамогу дзецям-сіротам».

Вячаслаў Давыдовіч асуджаны паводле артыкулаў 168 (незаконныя дзеяньні сэксуальнага характару зь непаўналетнім) і 233-2 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць) і пакараны 5 гадамі зьняволеньня ва ўмовах калёніі агульнага рэжыму.

Пракуратура ў працэсе адмовілася ад абвінавачаньня Давыдовіча паводле артыкулаў 424-2 і 427-2, перакваліфікавала дзеяньні падсуднага. У выніку пакараньне не такое цяжкае, як меркавалася ад пачатку працэсу.

Пракурор Сяргей Кротаў зазначыў: «Але гэта ня значыць, што на стадыі папярэдняга сьледзтва спрацавалі дрэнна».

Пракурор Сяргей Кротаў
Пракурор Сяргей Кротаў

Адвакат Кацярына Шакун сказала, што Давыдовіч яшчэ ня вырашыў, ці будзе абскарджваць прысуд, але, на яе думку, мае на гэта падставы, бо не прызнаваў віну. Яшчэ адвакат абвергла зьвесткі пра сотні і нават тысячы пацярпелых: «Што вы, было 8-10 эпізодаў, і ня ўсе яшчэ былі даказаныя».

Сваякам, якія былі ў судзе, Давыдовіч пасьпеў крыкнуць: «Усім дзякуй!»

Вядома, што справа разглядалася некалькі месяцаў у закрытым рэжыме, пацярпелымі былі прызнаныя дзясяткі дзяцей.

Вячаслаў Давыдовіч працаваў у свой час у міліцыі і адміністрацыі Лукашэнкі, ён сябраваў з адным зь фігурантаў «справы пэдафілаў», прадастаўляючы яму свой асабняк.

У лютым 2014 году Вячаслаў Давыдовіч ужо быў асуджаны за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць да 4 гадоў зьняволеньня. Цяпер за тыя ж дзеяньні, якія прыпадаюць на 2010 год, Давыдовічу далі 5 год з улікам ужо адбытага тэрміну. Такім чынам у зьняволеньні ён будзе знаходзіцца яшчэ 1 год і 8 месяцаў, калі пагодзіцца з прысудам.

Давыдовіч адбываў пакараньне ў калёніі Віцьба-3 пад Віцебскам.

Глядзець камэнтары (2)

XS
SM
MD
LG