Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кубе забаранілі культ асобы Фідэля Кастра


Разьвітаньне з Фідэлем Кастро ў Гаване

Кубінскі парлямэнт забараніў выкарыстоўваць імя нядаўна памерлага лідэра краіны Фідэля Кастра пры называньні вуліц або якіх-небудзь іншых абʼектаў, а таксама для назвы ўзнагарод або тытулаў.

Прэзыдэнт Кубы Рауль Кастра адзначыў, што ягоны брат выступаў супраць культу асобы і гэты закон адпавядае яго волі.

Фідэль Кастра памёр 26 лістапада на 91-м годзе жыцьця.

1 студзеня 1959 году Паўстанцкі армія пад кіраўніцтвам Кастра ўвайшла ў Гавану, а праз некаторы час пасьля зьмены ўлады ён стаў прэмʼер-міністрам краіны.

Кастра кіраваў Кубай амаль пяцьдзесят гадоў, у 2008 годзе ён перадаў паўнамоцтвы брату Раулю.

XS
SM
MD
LG