Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прах Фідэля Кастра прывезьлі на могілкі на савецкім «УАЗіку»


Для пахаваньня лідэра кубінскай рэвалюцыі Фідэля Кастра выбралі савецкі ўседарожнік УАЗ-469. На гэтым аўтамабілі з Гаваны да месца пахаваньня ў Сантʼяга-дэ-Куба труна з прахам кубінскага дыктатара праехала шлях больш за тысячу кілямэтраў.

На трасе жалобнага картэжу не абышлося без надзвычайных здарэньняў. У адной зь мясцовасьцяў савецкі УАЗ заглух і яго былі вымушаныя пхаць вайскоўцы.

Як паведамляе Associated Press, жалобную працэсію ў Сантʼяга-дэ-Куба праводзілі тысячы жыхароў гораду.

У пахаваньні Кастра прымаюць удзел легенда ўсясьветнага футболу Дыега Марадона і больш за 20 лідэраў дзяржаваў. Адзіны з кіраўнікоў краін ЭЗ, які прыбыў на цырымонію, — прэмʼер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас.

Фідэль Кастра памёр 25 лістапада ва ўзросьце 90 гадоў.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG