Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя сьвяткуе 100-годзьдзе выхаду са складу Расеі ВІДЭА

Больш за сто тысяч чалавек сабраліся 31 сьнежня ў Хэльсынкі на канцэрт, каб адзначыць пачатак урачыстасьцяў з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Фінляндыі, паведамляе інтэрнэт-партал Re:public.

Людзей павіталі прэм'ер-міністр краіны Юха Сіпіля, каля трохсот артыстаў, а ў завяршэнне над залівам Тоёлёнлахці прагрымеў салют.

Сьвяточныя мерапрыемствы праходзяць ня толькі ў самой Фінляндыі, але і ў іншых краінах, у тым ліку і ў Расеі. Ўрачыстасьці завершацца 6 сьнежня, у дзень, калі фінскі парлямэнт абвясьціў незалежнасьць у 1917 годзе на фоне падзей, выкліканых расейскім пераваротам.

«Я дзякую ўсім, хто ствараў гэтую дзіўную атмасфэру сьвята. Прыемна бачыць, што наш юбілейны год ужо быў заўважаны на міжнародным узроўні і прыток у краіну турыстаў павялічыўся», — сказаў Юсі Паюнэн, мэр Хэльсынкі.

Дэпартамэнт паліцыі Хэльсынкі паведаміў, што «ніякіх сурʼёзных праблемаў не адбылося» і людзі атрымлівалі асалоду ад сьвята.

Нягледзячы на тое, што Расейская Савецкая Рэспубліка прызнала выхад Фінляндыі са свайго складу пастановай Савету народных камісараў 31 сьнежня 1917 году, у фінскай прэсе дагэтуль пэрыядычна зьяўляюцца публікацыі, у якіх сьцьвярджаецца, што Расея хоча аспрэчыць незалежнасьць Фінляндыі.

XS
SM
MD
LG