Алянд азнаёміўся з хадой апэрацыі вызваленьня паўночнай правінцыі Іраку Найнава і яе адміністрацыйнага цэнтру гораду Масул ад тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы», у якой удзельнічаюць байцы «Пешмерга». Алянда суправаджаў міністар абароны Францыі Жан-Іў Ле Дрыян і кіраўнік ірацкага Курдыстану Масуд Барзані.
Раней прэзыдэнт Францыі прыбыў у адміністрацыйны цэнтар ірацкага Курдыстану горад Арбіл, дзе абмеркаваў барацьбу з групоўкай «Ісламская дзяржава» і сустрэўся з разьмешчанымі ў Іраку францускімі вайскоўцамі.
Наземная фаза апэрацыі вызваленьня другога па велічыні гораду Іраку, Мосулу, пачалася 17 кастрычніка 2016 года. У ёй удзельнічаюць іракскія ўрадавыя сілы, атрады «Пешмерга», а таксама байцы зь ліку мясцовых плямёнаў і шыіцкія ўзброеныя атрады. Падтрымку сілам, якія супрацьстаяць джыхадзістам, аказвае француская авіяцыя і артылерыя, якія дзейнічаюць у складзе міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША.