Віцебскія кавярні, у якіх наведнікаў абслугоўваюць па-беларуску, абвясьцілі гэтымі марознымі днямі акцыю: тут усім ахвотным прапануюць бясплатную гарбату. Прычым гаспадары харчоўняў, хоць і знаёмыя паміж сабой, пра дабрачыннасьць не дамаўляліся.
Кіраўнік швэдзкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла сказаў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды, што хацеў бы скарыстацца пяцідзённым бязьвізавым рэжымам, які ўвёў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сваім указам для грамадзян 80 краінаў.
Былы кіраўнік ААТ «Агракамбінат Скідзельскі» затрыманы па абвінавачаньні ў карупцыйных злачынствах, перадае БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 8 «Аб устанаўленьні бязьвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян», паведамляе БелаПАН.
У пракуратуры Беларусі запыт пакуль не атрымалі і ня ўпэўненыя, што выканаюць яго.
У аэрапорце Амстэрдаму паліцэйскія адабралі ў журналіста-фрылансэра Міхела Спэкерса абломкі зьбітага на Данбасе малайзійскага «Боінга».
Рэпартаж Свабоды зь вёскі Міхалькі Гомельскага раёну, дзе ўдзельнікі моладзевай краязнаўчай суполкі «Талака», найстарэйшай няўрадавай арганізацыі ў Беларусі, наладзілі традыцыйнае калядаваньне.
Суд над Сяргеем Верамеенкам, актывістам БХД, меўся адбыцца ўжо сёньня, але падсудны напісаў скаргу на ўчастковага, які склаў на яго пратакол. Суд перанесены на заўтра.
Большасьць расейцаў задаволеныя сваім жыцьцём, але ўсё яшчэ хвалююцца наконт сытуацыі ў краіне. Пра гэта сьведчыць апытаньне дасьледчага цэнтру ВЦИОМ, праведзенае ў сьнежні 2016 году.
Cтаршыня руху «За свабоду» Юры Губарэвіч пакараны штрафам на 525 рублёў, каардынатар руху ў Берасьцейскай вобласьці Юры Казакевіч аштрафаваны на 210 рублёў, актывіст руху Вадзім Бабін аштрафаваны на 63 рублі.
Замежныя арганізацыі, што прыцягваюцца для будаўніцтва Беларускай АЭС і выкананьня работ на працягу гарантыйнага тэрміну, змогуць атрымліваць дазволы на прыцягненьне ў краіну замежнай рабочай сілы і спэцыяльныя дазволы на права займацца працоўнай дзейнасьцю ў Беларусі.
Пакуль няма нормы пра беларускую мову на ўпакоўках, беларусы прадэманстравалі гатоўнасьць даплочваць за беларускамоўныя этыкеткі.
На Магілёўшчыне ў выніку пераахаладжэньня загінулі двое чалавек. Па дапамогу ў мэдыцынскія ўстановы вобласьці праз абмаражэньні зьвярнуліся 38 чалавек. Шпіталізаваныя 24 чалавекі. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры экстранай дапамогі.
За апошнія трое сутак, што стаіць вельмі марознае надворʼе, у Беларусі зафіксавана 127 пажараў, у якіх загінулі 22 чалавекі. Зь іх 10 чалавек загінулі толькі за ўчорашні дзень, 8 студзеня.
Падзеі 9 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
На пасадзе кіраўніка МУС ён кантраляваў праваахоўныя і выведныя сілы дзяржавы.
«Аранжавы» ўзровень небясьпекі ў сувязі з моцнымі маразамі захоўваецца. Мэдыкі раяць не апранаць цесную вопратку, не стамляцца фізычна і добра сілкавацца перад выхадам на вуліцу.
У ЗША на 102 годзе жыцьця памёр адзін з найстарэйшых прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў сьвеце Антон Шукелойць. Пра гэта Свабодзе распавяла дасьледчыца гісторыі беларускай эміграцыі Натальля Гардзіенка.
У суботу ва ўзросьце 92 гадоў памёр былы прэзыдэнт Партугаліі Марыю Суарэш. Ён быў заснавальнікам Сацыялістычнай партыі Партугаліі і многія дзесяцігодзьдзі заставаўся адным з самых уплывовых палітыкаў сваёй краіны.
Два месяцы цягнецца ў Мазыры змаганьне жыхароў чатырох шматпавярховікаў на вуліцах Пралетарскай, Няжнова, Першамайскім завулку супраць будаўніцтва ў іх супольным двары новага 40-кватэрнага жылога дома.
Зьміцер і Вераніка — валянтэры Чырвонага крыжа — у лютыя беларускія маразы ратуюць кіроўцаў на менскай кальцавой.
У Маскве паліцыя і службы апекі адабралі ў мігранткі з Узбэкістану Нілуфар Мамасаідавай дачку, палічыўшы дзіця беспрытульным. Ужо больш за 10 дзён дзяўчынка адна знаходзіцца ў інфэкцыйным аддзяленьні 1-й гарадзкой бальніцы, а маці арыштавалі за адсутнасьць дакумэнта.
Кіраўніка ўкраінскай арганізацыі «Рускамоўныя ўкраінскія нацыяналісты» Сяргея Замілюхіна беларускія памежнікі не пусьцілі ў Беларусь.
Калядны зварот да вернікаў архіяпіскапа Наваградзкага Сьвятаслава Логіна, Першагерарха Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
Гутарка з рэдактарам аддзелу навінаў рускай службы Радыё Свабода Пятром Чаромушкіным, аўтарам кнігі «Ярузэльскі: выпрабаваньне Расеяй», якая выйшла пры канцы 2016 году ў маскоўскім выдавецтве «АИРО-XXI».
Уладзімер Навасяд, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня і Палаты прадстаўнікоў 2-га скліканьня, атрымаў афіцыйны дыплём доктара філязофіі ў галіне права.
Арганізатара прыватнага прытулку для бяздомных у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну Аляксея Шчадрова дзяржава залічыла ў «дармаеды». Ён атрымаў ліст з падатковай інспэкцыі, паводле якога мусіць сплаціць за 2015 год 360 рублёў за «дармаедзтва».
Генэральная пракуратура Беларусі паводле вынікаў праверкі ў Менгарвыканкаме выявіла «адсутнасьць з боку кіраўніцтва прадпрыемства належнай каардынацыі дзейнасьці ў супрацьдзеяньні карупцыі, а таксама наяўныя недахопы і недагляды ў працы ў гэтым кірунку».
Беларусь апанавалі маразы. Сыноптыкі прагназуюць пахаладаньне да мінус 30 градусаў. У гарадах адкрываюцца пункты абагрэву і гарачага харчаваньня. Наведваюць іх і бяздомныя.
Грамадзкага актывіста з Калінкавічаў Дзяніса Рабянка апытаў участковы міліцыянт з нагоды заявы жыхара пасёлка Мачулішчы Вячаслава Сафронава пра тое, што ў публікацыях актывіста ў сацсетках прысутнічаюць прыкметы абразы кіраўніка краіны.
У лістападзе 2016 году ўзровень беспрацоўя складаў 4,6 працэнта.
Малодшы сын кіраўніка Беларусі Мікалай Лукашэнка разам з настаўнікамі і вучнямі Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы наведаў менскі дом-інтэрнат для пэнсіянэраў і інвалідаў.
З прычыны маразоў магілёўская абласная арганізацыя «Чырвонага крыжа» адкрывае пункты абагрэву. У вобласьці іх будзе 32.
У інтэрвію польскай газэце Rzeczpospolita беларуская нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч назвала «недальнабачным» рашэньне польскага ўраду абмежаваць датацыю для беларускамоўнага тэлеканалу Белсат.
Асуджаны актывіст Ільдар Дадзін прыбудзе на новае месца выкананьня пакараньня 9-10 студзеня, заявіла упаўнаважаная па правах чалавека ў РФ Тацьцяна Маскалькова. Пра гэта паведамляе агенцтва Інтэрфакс.
Па 50 базавых велічынь штрафу атрымалі ад суду палітыкі Павал Севярынец, Анатоль Лябедзька і Алег Корбан, якія пікетавалі будынак адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі ў падтрымку тэлеканалу «Белсат».
У Барысаўскім раённым судзе пачаўся разгляд справы супраць 2 сьлесараў «Барысаўгазу», якіх абвінавачваюць у прычыненьні сьмерці празь неасьцярожнасьць: у канцы студзеня 2016 году ад працяканьня газу ў Барысаве загінулі 6 чалавек.
Апошнімі днямі ў Польшчы здарылася некалькі нападаў на кебаб-бары, уласьнікамі якіх зьяўляюцца людзі з Усходу.
Рэпартаж Свабоды з прыёму выбарцаў апазыцыйнай дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў, сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганнай Канапацкай.
Нацыянальнае бюро па процідзеяньні карупцыі Казахстану затрымала старшага бухгальтара амбасады Казахстану ў Беларусі Аскара Сейдуліева.
Зь сярэдзіны тыдня ў Беларусь прыйдзе халодны атмасфэрны фронт, а разам зь ім і моцныя маразы. Ужо сёньня к вечару чакаецца пахаладаньне — тэмпэратура паветра ў Менску панізіцца да мінус 15.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску завяршылася слуханьне справы былога дырэктара дэпартамэнту судзейства і інспэктаваньня Беларускай фэдэрацыі футболу Андрэя Жукава.
У судзе Барысаўскага раёну 5 сьнежня пачынаецца разгляд справы супраць двух сьлесараў «Барысаўгазу». Іх абвінавачваюць у прычыненьні сьмерці празь неасьцярожнасьць — 27 студзеня 2016 году ад працёку газу загінулі 6 чалавек, у тым ліку непаўналетнія 10 і 17 год.
Паведамляецца, што затрыманыя паходзяць з Кыргызстану, Дагестану і Сіньцзян-Уйгурскага раёну Кітаю.
Пра якія праблемы ў дзеяньнях МУС кажа інцыдэнт са стрэлам у навагоднюю ноч?
У Францыі прыпыненая продаж прэпарату Uvesterol D, які ўжываецца пры недахопе вітаміну D.
Прадусары расейскай тэлеперадачы «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым» нібыта рассылалі беларусам лісты з запрашэньнем на ўдзел у здымках 11 студзеня перадачы на тэму «Хто заменіць Лукашэнку».
Судовыя выканаўцы Першамайскага раёну Менску наклалі арышт на прыватны дом грамадзкай актывісткі Вольгі Мікалайчык.
Праваабаронцы і сваякі расейскага апазыцыйнага актывіста ня могуць адшукаць асуджанага на 2,5 года калёніі і этапаванага ў невядомым кірунку на пачатку сьнежня 2016 году Ільдара Дадзіна.
Вызваленьне вязьняў турмы на ваеннай базе ЗША ў Гуантанама на Кубе павінна быць спыненае «раз і назаўжды, каб прадухіліць вяртаньне вельмі небясьпечных асобаў да тэрарыстычнай дзейнасьці». Пра гэта абраны прэзыдэнт Дональд Трамп напісаў на сваёй старонцы ў «Твітэры».
Загрузіць яшчэ