Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 21 год таму пачаў працу апошні дэмакратычны парлямэнт Беларусі


Вярхоўны Савет Беларусі зь бел-чырвона-белым сьцягам і гербам “Пагоня” на фасадзе. Ілюстрацыйнае фота 
Вярхоўны Савет Беларусі зь бел-чырвона-белым сьцягам і гербам “Пагоня” на фасадзе. Ілюстрацыйнае фота 

Дата дня

9 студзеня 1996 году распачаў працу Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня. Ён быў абраны ў 1995 годзе і лічыцца апошнім дэмакратычным парлямэнтам Беларусі. Паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету былі спыненыя 27 лістапада 1996 году пасьля таго, як кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў адпаведны Закон.

Таксама ў гэты дзень

1769 ― на загад Кацярыны Другой у Расеі ўведзеныя першыя папяровыя грошы – асыгнацыі.

1905 – у Санкт-Пецярбургу царскія войскі расстралялі мірнае шэсьце рабочых. Гэта стала падставай для пачатку першай рэвалюцыі ў Расеі.

1951 ― быў адчынены будынак штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.

1993 ― каталікам быў вернуты будынак менскага Архікатэдральнага касьцёлу ў Менску.

У гэты дзень нарадзіліся

1890 ― Карэл Чапек, чэскі пісьменьнік.

1902 ― Антон Жэбрак, беларускі генэтык, прэзыдэнт АН БССР.

1906 — Андрэй Александровіч, беларускі дзіцячы пісьменьнік, крытык.

1908 ― Сымона дэ Бавуар, француская пісьменьніца, філёзаф, ідэоляг фэмінісцкага руху.

1953 ― Уладзімір Солтан, беларускі кампазытар.

1957 ― Юры Бандажэўскі, беларускі лекар і навуковец, вядомы дасьледаваньнямі ўплыву на здароўе чалавека малых доз радыяцыі.

У памяці

1921 ― памёр Павал Чайка, беларускі вайсковец, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

1966 — у Менску быў забіты беларускі пісьменьнік Ігар Хадановіч.

2009 ― памёр Аркадзь Жураўскі, беларускі мовазнавец.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG