Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беспрацоўе ў ЗША скарацілася да самага нізкага ўзроўню за апошнія дзесяцігодзьдзі


Міністэрства працы ЗША, ілюстрацыйнае фота
Міністэрства працы ЗША, ілюстрацыйнае фота

У лістападзе 2016 году ўзровень беспрацоўя складаў 4,6 працэнта.

Колькасьць амэрыканцаў, якія зьвярнуліся па дапамогу па беспрацоўі на мінулым тыдні, скарацілася да самага нізкага ўзроўню за апошнія некалькі дзесяцігодзьдзяў, што, як падкрэсьліваюць эканамісты, сьведчыць пра аздараўленьне рынку працы ў ЗША, паведамляе «Голас Амэрыкі».

У дакладзе міністэрства працы паведамляецца, што за мінулы тыдзень гэта колькасьць упала на 28 тысяч, гэта значыць да 235 тысяч па краіне. Па словах эканамістаў, любы паказьнік ніжэй за 300 тысяч сьведчыць пра здаровы рынак працы. Дадзеныя пра штотыднёвую статыстыку пададзеных зваротаў па дапамогу заставаліся ніжэй за гэты парог на працягу амаль двух гадоў.

У іншым незалежным дакладзе аналітычная кампанія ADP паведамляе, што, у сьнежні прыватныя працадаўцы стварылі 153 тысячы новых працоўных месцаў, што, аднак, крыху менш, чым у папярэднім месяцы. ADP зьбірае дадзеныя пра мільёны чэкаў на заработную плату, якія яна апрацоўвае ў рамках сваіх паслуг па бухгальтарскім уліку.

Некалькі гадоў таму, у пэрыяд самай цяжкай фазы рэцэсіі ў ЗША, узровень беспрацоўя складаў 10 адсоткаў, аднак ён няўхільна зьніжаўся, дасягнуўшы 4,6-адсоткавага ўзроўню ў лістападзе 2016 году. Пра ўзровень беспрацоўя ў ЗША за сьнежань урадавыя органы паведамяць ў пятніцу. Служба фінансавых навінаў Bloomberg правяла апытаньне сярод эканамістаў; паводле агульнага меркаваньня экспэртаў, даклад, які зьявіцца ў пятніцу, адлюструе стварэньне 175 тысяч новых працоўных месцаў у сьнежні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG