Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кіраўнік агракамбінату «Скідзельскі» затрыманы за хабар

абноўлена

Сяргей Дзяшкевіч (зьлева) і Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота
Сяргей Дзяшкевіч (зьлева) і Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота

Былы кіраўнік ААТ «Агракамбінат Скідзельскі» затрыманы па абвінавачаньні ў карупцыйных злачынствах. Сьледчыя не называюць прозьвішча затрыманага. Паводле зьвестак Свабоды, затрыманы Сяргей Дзяшкевіч. Першапачаткова Свабода памылкова назвала прозьвішча іншага былога кіраўніка прадпрыемства.

Былога кіраўніка агракамбінату падазраюць у тым, што зь верасьня 2013 году ён заключыў дамовы з парушэньнямі правілаў дзяржаўных закупаў на 9,5 млрд беларускіх рублёў (каля 1 млн даляраў) пры іх фактычным кошце 1,5 млрд (150–165 тысяч даляраў). Розьніца лічыцца шкодай, нанесенай агракамбінату. У ліпені-жніўні 2014 году ён заключыў заведама нявыгадныя дамовы для пераводу запазычанасьці, паводле якіх агракамбінат узяў на сябе абавязаньні па пазыках на 1,3 млрд рублёў (каля 125 тысяч даляраў).

Сваімі дзеяньнямі, лічаць сьледчыя, былы кіраўнік «спрабаваў стварыць бачнасьць эфэктыўнай фінансава-эканамічнай дзейнасьці, пасьпяховага выкананьня паказьнікаў па вытворчасьці і рэалізацыі прадукцыі, а таксама аказаў паслугу свайму знаёмаму». Яму прад’яўленае абвінавачаньне ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў з карысьлівай зацікаўленасьці, што пацягнула за сабой цяжкія наступствы (ч.3 арт 426 КК РБ).

Крымінальную справу перадалі ў суд, на маёмасьць абвінавачанага накладзены арышт. У адрас суб’ектаў гаспадараньня, зьвязаных са справай, накіраваныя прадстаўленьні, каб прадухіліць прычыны і ўмовы, якія спрыялі злачынствам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG