Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ільдар Дадзін знайшоўся


Асуджаны актывіст Ільдар Дадзін прыбудзе на новае месца выкананьня пакараньня 9-10 студзеня, заявіла упаўнаважаная па правах чалавека ў РФ Тацьцяна Маскалькова. Пра гэта паведамляе агенцтва Інтэрфакс.

«У цяперашні час ёсьць інфармацыя, што 9-10 студзеня ён прыбудзе да новага месца. Згодна з нарматыўным актам, месца адбыцьця не паведамляецца, пакуль не прыбудзе асуджаны для адбываньня пакараньня», — сказала Маскалькова «Інтэрфаксу».

Яна адзначыла, што Дадзін атрымае магчымасьць патэлефанаваць сваякам, паведаміць, што ён прыбыў, «як ён сябе адчувае, якія ёсьць пажаданьні па побытавых пытаньнях».

Паводле ўпаўнаважанага, цягам апошняга месяца Ільдар Дадзін этапіраваўся на новае месца адбыцьця пакараньня, аднак было зроблена некалькі прыпынкаў. У прыватнасьці, з 29 сьнежня па 2-3 студзеня ён знаходзіўся ў СІЗА ў сувязі з навагоднімі сьвятамі.

Раней паведамлялася, што праваабаронцы і сваякі расейскага апазыцыйнага актывіста ня могуць адшукаць асуджанага на 2,5 года калёніі і этапаванага ў невядомым кірунку на пачатку сьнежня 2016 году Ільдара Дадзіна.

Ільдар Дадзін першы ў Расеі асуджаны паводле артыкулу «неаднаразовае парушэньне вызначанага парадку арганізацыі альбо правядзеньня мітынгаў», прызнаны Amnesty International вязьнем сумленьня. Перад зьнікненьнем ён у дэталях распавядаў СМІ пра жорсткія катаваньні ў калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG