Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы бухгальтар амбасады Казахстану ў Беларусі скраў амаль 682 тысячы даляраў


Нацыянальнае бюро па процідзеяньні карупцыі Казахстану затрымала старшага бухгальтара амбасады Казахстану ў Беларусі Аскара Сейдуліева.

Як выявіла бюро, з 2012 па 2015 гады ён скраў праз фіктыўныя разыходныя касавыя ордэры аб нібыта аплаце падрадчыку будаўніцтва амбасады 207 тысяч даляраў, а таксама скраў 474 833 даляры, што паступілі ад падатковых органаў Беларусі ў якасьці вяртаньня падатку на дабаўленую вартасьць.

Цяпер Сейдуліева зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня ў Астане, у дачыненьні да яго праводзіцца дасудовае расьсьледаваньне.

МЗС Казахстану заявіў, што «прытрымліваецца прынцыпу нулявой талерантнасьці да карупцыі» і паабяцаў аказаць поўнае судзеяньне праваахоўнікам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG