Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвяры маразоў у Беларусі: 22 чалавекі загінулі ад пажараў, 5 — ад холаду


За апошнія трое сутак, што стаіць вельмі марознае надворʼе, у Беларусі зафіксавана 127 пажараў, у якіх загінулі 22 чалавекі. Зь іх 10 чалавек загінулі толькі за ўчорашні дзень, 8 студзеня.

Яшчэ мінімум пяць чалавек з пачатку месяца загінулі ад пераахаладжэньня.

З пачатку студзеня на тэрыторыі Менскай вобласьці атрымалі абмаражэньне (пераахаладжэньне) 39 дарослых і 2 дзяцей. Загінулі 3 чалавекі.

8 студзеня ў Шчучынскім раёне паблізу вёскі Доўгая быў знойдзены труп 56-гадовага мужчыны, які памёр ад агульнага пераахаладжэньня. Яшчэ адзін чалавек загінуў ад маразоў у Бабруйску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG