Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр паплечнік Фідэля Кастра і кіраўнік антыамэрыканскай апэрацыі ў Затоцы Сьвіней генэрал Гандын


Пасьля працяглай хваробы на 79-м годзе жыцьця памёр міністар унутраных справаў Кубы Карлас Фэрнандэс Гандын, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Генэрал Гандын быў паплечнікам Фідэля Кастра, ён прымаў удзел у кубінскай рэвалюцыі і быў адным з заснавальнікаў камуністычнай партыі Кубы.

Ён таксама быў адным з кіраўнікоў апэрацыі супраць высадкі амэрыканскіх войскаў у Затоцы Сьвіней ў 1961 годзе і ўзначаліў ваенны ўдзел Кубы ў грамадзянскай вайне ў Анголе.

На пасадзе кіраўніка МУС ён кантраляваў праваахоўныя і выведныя сілы дзяржавы.

Сам Фідэль Кастра памёр 26 лістапада летась ва ўзросьце 90 гадоў. У 2008 годзе ён перадаў паўнамоцтвы кіраваньня дзяржаваю свайму брату Раулю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG