Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ў 2016 годзе амаль 100 чалавек загінулі ў аддзелах паліцыі, ІЧУ і СІЗА


Ілюстрацыйнае фота

У Расеі ў 2016 годзе ў аддзелах паліцыі, ізалятарах часовага ўтрыманьня і СІЗА загінулі як мінімум 99 чалавек. Пра гэта паведаміў праект «Руская Эбола», які фіксуе паведамленьні аб сьмерці затрыманых.

Часьцей за ўсё ў афіцыйных справаздачах паліцыі прычынай сьмерці называецца «самагубства», а таксама «раптоўнае пагаршэньне самаадчування». Так праваахоўныя органы патлумачылі гібель больш за 80 чалавек. Самаму маладому сярод загінулых было 17 гадоў, самаму старэйшаму — 66.

У 2015 годзе, паводле дадзеных «Рускай Эболы», у аддзелах паліцыі, ізалятарах часовага ўтрыманьня і СІЗА загінулі амаль 200 чалавек.

У беларускіх турэмных установах таксама зафіксавана нямала выпадкаў раптоўнай сьмерці даволі маладых і здаровых вязьняў. Так, 29 студзеня ў ізалятары турэмнага шпіталя Жодзінскай турмы № 8 раптоўна памёр 36-гадовы жыхар Менску Алег Багданаў, а 20 верасьня ў той самай Жодзінскай турме памёр 39-гадовы маёр міліцыі ў адстаўцы, спартовец Ігар Барбашынскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG