Такое рашэньне 11 кастрычніка прыняў Менскі гарадзкі суд.
Судзьдзя Эканамічнага суду Гомельскай вобласьці Алена Каражанец 11 кастрычніка прызнала здымак архітэктара Сяргея Ляпіна, на якім ён трымае газэту «Гомельская праўда» над сьметніцай, абразьлівым для выданьня.
Каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель 11 кастрычніка быў затрыманы і зьмешчаны на 15 сутак у ізалятар на вуліцы Акрэсьціна.
Аб правядзеньні судовага працэсу ў закрытым рэжыме хадайнічалі бацькі падсуднага, а таксама ён сам. Дзяржаўны абвінаваўца настойваў на адкрытым судовым паседжаньні. Суд прыняў рашэньне працягваць справу на закрытым судовым паседжаньні.
Намесьніца старшыні суду Калінкавіцкага раёну Галіна Загвозьдзіна 10 кастрычніка спыніла адміністрацыйную справу супраць лельчыцкіх гастарбайтэраў Аляксандра Буцька й Руслана Грэські нібыта за парушэньне ўказу № 49 пры ажыцьцяўленьні валютных апэрацый.
Аляксандар Баразенка быў затрыманы 25 сакавіка і пакараны 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Журналіст мяркуе, што ў гэты час тыя, хто адабраў у яго камэру, наляпілі на яе налепкі зь лягатыпам БЕЛСАТ, якіх раней на камэры не было.
Слонімскі скульптар Леанід Богдан і ягоная жонка Тамара былі забітыя ў канцы красавіка. Іх унуку Аляксандру Грудзько на момант учыненьня злачынства было 17 гадоў.
«Рада Эўропы і Эўразьвяз заклікаюць Беларусь — адзіную эўрапейскую краіну, якая ўсё яшчэ ўжывае сьмяротнае пакараньне, — увесьці мараторый у якасьці вырашальнага кроку па набліжэньні краіны да агульнаэўрапейскіх прававых стандартаў» - гаворыцца ў дэклярацыі РЭ і ЭЗ. За апошнія 20 гадоў у Беларусі было пакарана сьмерцю больш за 400 чалавек
Сёньня актывіста Алеся Вянгерскага асудзілі за ўдзел у мітынгу 8 верасьня ў Менску супарць вучэньняў «Захад-2017».
Аляксандр Вянгерскі, які 28 верасьня выбег на поле падчас матчу групавога этапу Лігі Эўропы паміж барысаўскім БАТЭ і лёнданскім «Арсэналам», адбыў адміністрацыйнае пакараньне ў 10 сутак, і заўтра яго чакае новы суд.
Рагачова і Міхайлюка асудзілі на 4 гады з адтэрміноўкай, Лембіеўскага – на 3 гады з адтэрміноўкай. Усіх трох вызвалілі пад воплескі ў судовай залі.
Незалежнага журналіста Зьмітра Лупача суд прызнаў вінаватым у парушэньні артыкулу 22.9 КаАП. Судзьдзя Глыбоцкага райсуду Андрэй Тарасевіч пастанавіў, што спадар Лупач займаўся «незаконным вырабам прадукцыі СМІ», і пакараў яго штрафам памерам 30 базавых велічынь.
6 кастрычніка апэляцыйная калегія Менскага гарадзкога суду разгледзела скаргу менчука Андрэя Гаўраша і ягонага адваката на прысуд Маскоўскага раённага суду.
Незалежную журналістку з Гомля Ларысу Шчыракову 5 кастрычніка судзьдзя Петрыкаўскага раёну Андрэй Багданік аштрафаваў на 30 базавых велічыняў (690 рублёў).
Пяць месяцаў «зь цікаўнасьці і рэўнасьці» глядзеў, дзе дзяўчына знаходзіцца, што каму піша і кажа, якія файлы захоўвае і якія паролі ставіць на акаўнты ў сацсетках, распаўсюджваў зьвесткі сярод трэціх асобаў.
Судзьдзя Гомельскага раёну Вольга Фядосава 4 кастрычніка прызнала журналістку-фрылансэрку Ларысу Шчыракову вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для польскага спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат» і аштрафавала яе на 35 базавых (805 рублёў).
У Менску працягваюць караць актывістаў за удзел у несанкцыянаванай акцыі 8 верасьня. З раніцы 4 кастрычніка працэсы праходзяць у Савецкім раённым судзе, на тэрыторыі якога заканчвалася шэсьце ўдзельнікаў акцыі. Першым штраф у 30 базавых велічынь атрымаў грамадзкі актывіст Алесь Макаў.
Суд Заводзкага раёну Менску аштрафаваў журналістаў тэлеканалу «Белсат» Любоў Лунёву і Зьмітра Краўчука на 30 базавых велічыняў кожнага (па 690 рублёў).
Гомельскі суд вынес прысуды двум чыноўнікам за хабарніцтва. Адзін за грошы выдзяляў санаторныя пуцёўкі, другая прыпыняла арышт грашовых рахункаў камэрсантам.
Аляксея Навальнага прызналі вінаватым у «неаднаразовых закліках да ўдзелу ў няўзгодненым публічным мерапрыемстве».
Праз два месяцы з моманту затрыманьня галоўнага бухгальтара прафсаюзу РЭП вызвалілі «пад падпіску». Вызваленьне адбылося каля 18.00 2 кастрычніка.
Актывістаў Андрэя Шарэнду і Натальлю Папкову зь Берасьця завочна прысудзілі да адміністрацыйных арыштаў — да 15 і 7 сутак адпаведна. Маргарыту Федароўскую зь Менска аштрафавалі на 20 базавых велічынь, а Ўладзімера Няпомняшчых з Гомлю — на 50 базавых.
У Аўстрыі 1 кастрычніка набыў моц закон, які забараняе нашэньне галаўных убораў, якія зачыняюць твар, а таксама масак і спэцсродкаў у грамадзкіх месцах.
На матчы БАТЭ з «Арсэналам» Аляксандар Вянгерскі выбег на поле зь бел-чырвона-белым сьцягам.
8 гадоў зьняволеньня просіць пракурор для былога выканаўчага дырэктара Беларусбанку Анатоля Багавіка, якога вінавацяць у атрыманьні хабару ў 94 тысячы даляраў і службовым злоўжываньні. Паводле дзяржаўнага абвінаваўцы, у экс-банкіра трэба канфіскаваць маёмасьць.
Пасьля затрыманьня ст'юардамі на «Барысаў-Арэне» заўзятара зь бел-чырвона-белым сьцягам зьбівалі і выклікалі хуткую дапамогу.
Менгарсуд зьмяніў рашэньне Фрунзэнскага раённага суду ў справе грамадзяніна Ўкраіны Руслана Ш., якога ў ліпені асудзілі на 2 гады паводле абвінавачаньня ў крадзяжы 7 тысяч даляраў.
На яго складзены пратакол за дробнае хуліганства, паводле арт. 17.1 КаАП пагражае штраф ад 2 да 30 базавых велічыняў (46–690 рублёў) або адміністрацыйны арышт (да 15 сутак).
Пад судом «нячэсную журналістку» падтрымлівалі людзі з таблічкамі «Я нячэсны блогер», «Я адмарозак», «Я пятая калёна» і іншымі.
Хто высунуў прапановы і калі па іх будзе прынятае рашэньне, чыноўнік не ўдакладніў.
У рапарце на імя начальніка Цэнтральнага РАУС Менску Артура Шахлая пазначаныя 24 прозьвішчы.
Судзьдзя Петрыкаўскага раённага суду Андрэй Багданік прызнаў гомельскіх журналістаў-фрылансэраў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына вінаватымі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ для тэлеканалу «Белсат» без акрэдытацыі ў МЗС.
27 верасьня адбыліся тры суды над гомельскімі журналістамі-фрылансэрамі.
Бяз гэтай даведкі былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў і былы палітвязень Сяргей Скрабец ня можа вярнуць свае аўтамабільныя правы. Ён лічыць, што яго перасьледуюць з палітычных матываў.
Адразу тры суды прызначаныя на 27 верасьня ў дачыненьні да гомельскіх журналістаў-фрылансэраў: Кастуся Жукоўскага будуць судзіць у Петрыкаве і Жлобіне, Андрэя Толчына — у Петрыкаве.
«Справа працягнутая, але зь якога дня і на які тэрмін — гэта справа сьледзтва. Мяркую, для грамадзтва цікавей будзе тое працэсуальнае рашэньне, якое прымуць пасьля гэтага».
Адразу 15 былых футбалістаў і трэнэраў некалькіх беларускіх клюбаў, а таксама двух грамадзянаў Украіны і Расеі судзяць паводле абвінавачаньня ў арганізацыі дамоўных гульняў. Сярод такіх, лічыць сьледзтва, мог быць і матч барысаўскага БАТЭ зь мікашэвіцкім «Гранітам».
Сямейную пару затрымалі ў маскоўскім аэрапорце Шарамецева.
Анархіст Раман Халілаў аштрафаваны на 460 рублёў паводле артыкулаў аб дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні міліцыі. Судзілі актывіста ў судзе Заводзкага раёну Менску. Абараняла яго адвакат Марыя Колесава-Гудзіліна.
Маскоўскі суд Берасьця апраўдаў Віталя Казака, якога судзілі за пікет. Падсудны даводзіў, што толькі інфармаваў грамадзян. У судовым перапынку актывіст схадзіў у гарвыканкам, каб даведацца, чаму яго судзяць.
Швэдзка-фінскі тэлекамунікацыйны гігант TeliaSonera пагадзіўся заплаціць амаль 550 мільёнаў даляраў штрафу ў ЗША, каб закончыць шматгадовае расьсьледаваньне адносна даваньня кампаніяй хабараў ва Ўзбэкістане.
Яраслаў Драгун з Рэчыцы аштрафаваны на неназваную суму паводле артыкула 9.22 КаАП РБ «Парушэньне заканадаўства аб мовах». Ён назваў беларускую мову «дзікай сумесьсю расейскай, украінскай і польскай».
Якім чынам сьледзтва высьвятляла, як настаўніца атрымала раны?
Падазраваным пагражае ад 3 да 10 год турмы. Матэрыялы перададзеныя ў Сьледчы камітэт для папярэдняга расьсьледаваньня.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны з 24 ліпеня 2017 года засакрэціла ўсе рашэньні судоў па справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета.
Былы дэпутат парлямэнта Бэльгіі Ляран Луі адмаўляў Галкост. Цяпер ён павінен будзе наведаць пяць былых нацысцкіх канцлягераў. Такое рашэньне вынес апэляцыйны суд Брусэлю.
Апэляцыйны суд пацьвердзіў ранейшае рашэньне Эканамічнага суду Менску і зноў адмовіў заснавальніку парталу TuzinFM Сяргею Будкіну ў задавальненьні пазову да Менгарвыканкаму, які забараніў канцэрт гарадзенскага гурту «Дзецюкі».
Ангарскі гарадзкі суд адправіў на прымусовае лячэньне мясцовага жыхара, які заклікаў аддзяліць Сібір ад Расеі і «стварыць асобную рэспубліку ад Уралу да Ціхага акіяну».
Украінская кампанія «Нафтогаз» падала да Расеі пазоў у Гааскі Трацейскі суд, патрабуючы пяць мільярдаў даляраў за страчаныя ў выніку анэксіі Крыму актывы.
Загрузіць яшчэ