Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага апазыцыянэра Навальнага арыштавалі на 20 сутак


Сіманаўскі суд Масквы прысудзіў Аляксея Навальнага да адміністрацыйнага арышту на 20 сутак. Расейскага апазыцыянэра прызналі вінаватым у «неаднаразовых закліках да ўдзелу ў няўзгодненым публічным мерапрыемстве». Пра гэта з залі суду паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

Навальны назваў вынесены яму прысуд «падарункам [прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру] Пуціну на юбілей» і заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсьці на мітынг у Санкт-Пецярбургу 7 кастрычніка.

Навальны быў затрыманы ў мінулую пятніцу перад сустрэчай са сваімі прыхільнікамі ў Ніжнім Ноўгарадзе. Тады ж паліцыя затрымала Леаніда Волкава, кіраўніка перадвыбарчага штабу апазыцыянэра. Яго таксама абвінавацілі ў неаднаразовых закліках да ўдзелу ў няўзгодненай акцыі. Рашэньня па адміністрацыйнай справе Волкава пакуль няма.

XS
SM
MD
LG