Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Камбоджы ў Расею дэпартавалі сямʼю беларусаў, якіх шукалі праз Інтэрпол


Сямейную пару затрымалі ў маскоўскім аэрапорце Шарамецева.

Паводле інфармацыі МУС РБ, мужчына (1969 г.н.) і жанчына (1970 г. н) спрабавалі схавацца ад праваахоўных органаў і былі абвешчаныя ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. Іх знайшлі ў Каралеўстве Камбоджа, адкуль дэпартавалі ў Расею.

Сямейная пара знаходзілася ў вышуку за зьдзяйсьненьне злачынстваў, прадугледжаных ч.4 арт.210 (крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі), ч.2 арт. 235 (легалізацыя (адмываньне) матэрыяльных каштоўнасьцяў, набытых злачынным шляхам) і ч.3 арт.424 (злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). Справу расьследуе Сьледчы камітэт, - паведамляе БЕЛТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG