Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста, які адбыў арышт за сьцяг на стадыёне, аштрафавалі за ўдзел у акцыі 8 верасьня ў Менску


У Вілейскім раённым судзе судзілі мясцовага актывіста Алеся Вянгерскага, які выскачыў на футбольнае поле ў Барысаве зь бел-чырвона-белым сьцягам падчас гульні «БАТЭ—Арсэнал». Сёньня Вянгерскага судзілі за ўдзел у мітынгу 8 верасьня ў Менску супраць вучэньняў «Захад-2017».

Зь міліцэйскіх матэрыялаў вынікае, што фатаздымкі Вянгерскага на плошчы ўзятыя з інтэрнэту. Алесь адмовіўся даваць суду тлумачэньні. Вынік суду — штраф 20 базавых велічынь, або 460 рублёў.

Вянгерскі сказаў, што яму ніхто не даваў на азнаямленьне пратакол аб удзеле ў акцыі 8 верасьня. Акцыя ў пратаколе названая пікетам. Вянгерскі прызнаў, што быў тады на плошчы з плякатам «Рускі салдат, ідзі дамоў, водкі тут няма». Зь міліцэйскіх матэрыялаў вынікае, што фатаздымкі Вянгерскага на плошчы ўзятыя з інтэрнэту. Алесь адмовіўся даваць суду тлумачэньні.

Алесь Вянгерскі пасьля суду
Алесь Вянгерскі пасьля суду

У Барысаўскім раённым судзе 29 верасьня Вянгерскага прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу — дробнае хуліганства (прысудзіўшы 7 сутак) і непадпарадкаваньне законнаму патрабаваньню службовай асобы (яшчэ 3 сутак арышту). 8 кастрычніка 26-гадовага заўязатара перавезьлі з Барысава, дзе ён адбываў пакараньне, у Вялейку, дзе ён жыве. Сям’я зьбіралася сустракаць Аляксандра пасьля адбываньня пакараньня ў Барысаве.

«У нас хапала вайны, крыві і сьлёз». Фанат са сьцягам на полі БАТЭ раней пратэставаў супраць вучэньняў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:14 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG