Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўзятара, які выбег на поле «Барысаў-Арэны» зь бел-чырвона-белым сьцягам, будуць судзіць за хуліганства і непадпарадкаваньне

абноўлена

Аляксандра Вянгерскага (у цэнтры) затрымліваюць на полі «Барысаў-Арэны», 28 верасьня 2017 году
Аляксандра Вянгерскага (у цэнтры) затрымліваюць на полі «Барысаў-Арэны», 28 верасьня 2017 году

У судзе Барысаўскага раёну 29 верасьня пройдзе суд над Аляксандрам Вянгерскім, які днём раней выбег на поле «Барысаў-Арэны» зь бел-чырвона-белым сьцягам падчас гульні БАТЭ зь лёнданскім «Арсэналам», піша БелаПАН.

На яго складзены пратакол за дробнае хуліганства, паводле арт. 17.1 КаАП яму пагражае штраф ад 2 да 30 базавых велічыняў (ад 46 да 690 рублёў) або адміністрацыйны арышт (да 15 сутак).

Свабодзе ў судзе заявілі, што Вянгерскага таксама будуць судзіць за непадпарадкаваньне міліцыі. Паводле арт. 23.4 КаАП РБ, за гэта пагражае штраф ад 2 да 50 базавых велічыняў (ад 46 да 1150 рублёў) або адміністрацыйны арышт (да 15 сутак).

З «Барысаў-Арэны» Вянгерскага зьвезла «цывільнае» аўта зь менскімі нумарамі.

У міліцыі БелаПАН заявілі, што не акцэнтуюць увагу на бел-чырвона-белым сьцягу (які ў беларускіх судах нярэдка называецца «незарэгістраванай сымболікай»), а толькі на тое, што ён выбег на поле ў час гульні.

Перад гульнёй БАТЭ папярэджваў фанатаў: нельга выкарыстоўваць піратэхніку, скандаваць дыскрымінацыйныя лёзунгі ці выбягаць на поле. За гэта самому клюбу пагражаюць санкцыі UEFA, у тым ліку штраф у некалькі тысяч эўраў. Адпаведна клюб пагражаў, што ў выпадку парушэньняў разгледзіць выстаўленьне прэтэнзіяў парушальніку праз суд, каб кампэнсаваць шкоду, — такое ў гісторыі БАТЭ ўжо было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG