Амэрыканскія пракуроры абвінавацілі TeliaSonera ў тым, што яе узбэцкі філіял і адзін з выканаўчых дырэктараў заплацілі ўрадаваму чыноўніку ва Ўзбэкістане больш чым 330 мільёнаў даляраў у выглядзе хабару за дапамогу ў замацаваньні кампаніі на ўзбэцкім рынку тэлекамунікацый.
У судовых дакумэнтах у ЗША не называецца імя ўзбэцкага чыноўніка, але іншыя судовыя працэсы ў ЗША і Эўропе, а таксама паведамленьні СМІ вызначаюць гэтую асобу як Гульнару Карымаву, чый бацька на пасадзе прэзыдэнта кіраваў Узбэкістанам цягам чвэрці стагодзьдзя.
Кампанію TeliaSonera у свой час абвінавацілі ў тым, што падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году ў Беларусі праз сваю даччыную фірму яна здала ўладам поўную інфармацыю пра перапіску, званкі, месцазнаходжаньне, перамяшчэньні апанэнтаў улады.