Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежных журналістаў з Гомлю пакаралі буйнымі штрафамі


Кастусь Жукоўскі
Кастусь Жукоўскі

27 верасьня адбыліся тры суды над гомельскімі журналістамі-фрылансэрамі.

Кастуся Жукоўскага пакаралі штрафам у 1495 рублёў, а Андрэя Толчына штрафам у 920 рублёў.

Судзьдзя Петрыкаўскага раённага суду Андрэй Багданік прызнаў гомельскіх журналістаў-фрылансэраў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына вінаватымі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ для тэлеканалу «Белсат» без акрэдытацыі ў МЗС і на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП аштрафаваў кожнага на 40 базавых велічыняў (920 рублёў).

Фрылансэры зьнялі сюжэт пра занядбаны жыльлёвы фонд у былым вайсковым гарадку ў мястэчку Мышанка.

Апрача таго, судзьдзя Жлобінскага раённага суду Людміла Сапонава пакарала сёньня Кастуся Жукоўскага штрафам у 25 базавых (575 рублёў) за «інтэрвіяваньне жыхароў вёскі Пірэвічы» наконт падзяжу сьвіней і карантынных мерапрыемстваў вакол згаданага паселішча.

Андрэя Толчына таксама выклікаюць у Жлобінскі раённы суд 28 верасьня.

Журналістаў абвінавачваюць у незаконным вырабе прадукцыі СМІ для польскага тэлеканалу «Белсат».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG