Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітыка, які адмаўляў Галакост, суд абавязаў наведаць Асьвенцім


Былы дэпутат парлямэнта Бэльгіі Ляран Луі адмаўляў Галкост. Цяпер ён павінен будзе наведаць пяць былых нацысцкіх канцлягераў. Такое рашэньне вынес апэляцыйны суд Брусэлю.

У 2015 годзе палітыка Народнай партыі прысудзілі да паўгода турмы і 18 тысячаў эўра штрафу за тое, што ў сваім асабістым блогу ён «мінімізаваў генацыд габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны», паведамляе RFI.

У сераду апэляцыйны суд пацьвердзіў вінаватасьць экс-дэпутата са скандальнай рэпутацыяй, але прыняў рашэньне «прыпыніць вэрдыкт» тэрмінам на пяць гадоў пры ўмове, што Ляран Луі наведае пяць былых канцэнтрацыйных лягераў.

Судзьдзя пастанавіў, што палітык павінен наведваць па лягеры кожны год і апублікаваць на сваёй старонцы ў Facebook па апавяданьні пра кожную са сваіх паездак на працягу месяца па вяртаньні. Луі трэба будзе паехаць у Аўшвіц, Біркэнаў, Трэблінку і Майданэк у Польшчы, а таксама ў Дахау ў Нямеччыне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG