Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сіўчыка будуць другі раз судзіць за акцыю 8 верасьня. Штрафу аказалася мала


Вячаслаў Сіўчык выступае на пікеце ў 2015 годзе

Адміністрацыйную справу ў дачыненні да апазіцыйнага палітыка Вячаслава Сіўчыка за ўдзел у акцыі 8 верасня супраць расейскай вайсковай прысутнасьці ў Беларусі паўторна разгледзяць у судзе Партызанскага раёну Менску.

Такое рашэньне 11 кастрычніка прыняў Менскі гарадзкі суд, паведаміў Сіўчык. Суд задаволіў пратэст пракурора Партызанскага раёну, які палічыў папярэдні прысуд па гэтай справе занадта мяккім.

28 верасьня суд Партызанскага раёну прызнаў Сіўчыка вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і аштрафаваў на 45 базавых велічыняў (1.035 рублёў). Цяпер Сіўчыка чакае новы суд, дата якога пакуль невядомая.

Таксама 11 кастрычніка сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца затрымалі на вуліцы. 2 кастрычніка ў Цэнтральным судзе Менску Севярынец быў пакараны арыштам на 15 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту 8 верасьня. Аднак ён ня быў адразу ж арыштаваны. Тады ён выказаў меркаваньне, што гэтак «гуляюць на нэрвах».

XS
SM
MD
LG