Прычына: кітайскі каранавірус 2019-nCoV.
У ваўкавыскай сярэдняй школе № 8 па-польску вучацца 287 дзяцей, некаторыя настаўнікі зарабляюць да 1000 рублёў, ёсьць Музэй лесу, і ўжо ў 4-й клясе ўсе вучні ўмеюць танцаваць палянэз. Свабода наведала «польскую» школу і расказвае, як там вучыцца.
Насіць маску, мыць рукі, зьвяртацца да дактароў — мэдыкі адказалі на пытаньні журналістаў пра каранавірус падчас прэсавай канфэрэнцыі.
«Пра наступны год нічога сказаць не магу, бо планы ў нас складаюцца на каляндарны год».
У вёсцы Амелянец на Берасьцейшчыне фізрук абараняе ад закрыцьця адзіную беларускамоўную школу ў раёне. А кіраўнік аддзелу адукацыі мяркуе, што дзецям усё адно, на якой мове вучыцца — расейскай ці беларускай. Пачытайце, што кажа чыноўнік ад адукацыі, калі яму трэба закрыць школу.
Завучы па вайскова-патрыятычным выхаваньні зьявяцца неўзабаве ў беларускіх школах. Гэтую інфармацыю пацьвердзіла міністэрства адукацыі, перадае Interfax.
Студэнткі пісалі заяву ў міліцыю, вінавацілі выкладчыцу (а не дырэктара) ў паборах «на корм кацянятам» і «на датэрміновую здачу іспытаў», а таксама ў продажы касмэтыкі проста на занятках.
Дыплём I ступені атрымала вучаніца 9-й клясы зь Менскага раёну. На рэспубліканскую алімпіяду звычайна бяруць уладальнікаў дыплёмаў I і II ступеняў. Але здараюцца выключэньні.
За сем гадоў школ у Беларусі стала менш, а колькасьць вучняў вырасла на 100 тысяч чалавек. У школах толькі 13% настаўнікаў — мужчыны. На падставе лічбаў Белстату глядзім, што адбываецца з адукацыяй.
Ад 3% да 7% беларускіх вучняў здольныя ўжываць веды на практыцы. Экспэрты абмеркавалі: што ня так зь беларускай адукацыяй?
На будынку велізарны крыж, уваход на сыгналізацыі, а за дзьвярыма — жыцьцё, падобнае да любога садка ці школы. Чаму менчукі сюды водзяць дзяцей і як каталіцкая манашка кіруе нетыповай установай, — у матэрыяле Свабоды.
Я думаю пра Ільлю і Станіслава Косьцевых, якім вынесены сьмяротны вырак за жорсткае забойства настаўніцы. У адрозьненьне ад апошніх сьмяротных і несьмяротных нападаў на настаўніц нічога незразумелага ў фактаграфіі гэтай справы няма.
Летась па Беларусі пракацілася хваля крымінальных спраў — у сыстэме школьнага харчаваньня. Пасьля для школьнікаў распрацавалі новае мэню, але дзеці сьцьвярджаюць, што іх па-ранейшаму кормяць «хлебнымі» катлетамі, і адмаўляюцца есьці ў школьных сталоўках.
Іран апошнімі днямі ў цэнтры міжнароднай увагі, бо напружаньне ў амэрыканска-іранскіх адносінах пагражае поўнамаштабным канфліктам. Ці шмат вы ведаеце пра гэтую краіну Блізкага Ўсходу?
Наколькі запатрабаванымі і пасьпяховымі могуць быць дзіцячыя беларускамоўныя часопісы і кнігі? У чым іх прынцыповае адрозьненьне ад расейскамоўных аналягаў? Чым адрозьніваюцца дзеткі, якіх гадуюць не на творах Барто, Міхалкова і Носава?
Міністэрства адукацыі Кітаю 8 студзеня выпусьціла распараджэньне, якое забараняе выкарыстоўваць пры навучаньні ў дзяржаўных школах, каледжах і ўнівэрсытэтах любыя замежныя падручнікі і дапаможнікі. У тым ліку працоўныя сшыткі і замежную клясычную літаратуру.
Прапануем вам кароткі сьпіс найважнейшых мэтэорных струменяў-«дажджоў», якія можна будзе назіраць у 2020 годзе.
Навучэнцы раз на год змогуць браць дзень адгулы для «грамадзянскай актыўнасьці».
Такім чынам улады адрэагавалі на пэтыцыю супраць русыфікацыі дзяржынскай гімназіі, якая зьявілася на petitions.by у кастрычніку і сабрала 681 подпіс.
Гэта той самы, які аднойчы правёў 74 гадзіны ў ізалятары за «фаташоп».
Раней Расгвардыя правяла вучэньні па разгоне мітынгаў з удзелам дзевяцікляснікаў.
Расгвардыя правяла вучэньні па разгоне мітынгаў з удзелам дзевяцікляснікаў сярэдняй школы.
Працягам скандалу ў Гомельскім пэдагагічным каледжы імя Льва Выгоцкага стала адхіленьне настаўніцы ад працы з навучэнцамі дзьвюх груп.
Драўляную мапу-пазл «Жывёльны і расьлінны сьвет Беларусі» з дапоўненай рэальнасьцю выпусьціла «Белкартаграфія», паведамляе сайт прадпрыемства.
Як мацярам і дочкам размаўляць пра каханьне, сэкс, кантрацэпцыю, фізіялёгію, уласнае цела, адносіны, прыняцьце сябе. Абмяркоўваюць настаўніца і пісьменьніца Ганна Севярынец, журналісткі Жэня Доўгая і Наста Бойка, а таксама сямейны псыхоляг Вольга Андрэева.
64 студэнты Менскага інавацыйнага інстытуту змогуць атрымаць дыплёмы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту па спецыяльнасьцях, на якія Міністэрства адукацыі пазбавіла МІУ акрэдытацыі.
«Мужчыны — паляўнічыя. Жанчына, якая лёгка дасталася, зусім ня цэніцца, бо абясцэньвае нашага героя і яго высілкі»
У Чавусах Магілёўскай вобласьці кіраўніцтва раённага аддзелу адукацыі і мясцовай сярэдняй школы № 2 адмаўляе факт масавага атручэньня вучняў і закрыцьцё гэтай навучальнай установы на карантын.
У Любліне пабудуюць Музэй Крэсаў. «Крэсамі» палякі называюць былыя ўсходнія землі міжваеннай Польшчы, якія ўваходзілі ў яе склад ад 1921 да 1939 года, у тым ліку заходнія часткі Беларусі і Ўкраіны.
Беларусь упершыню паўдзельнічала ў праграме, якая ацэньвае веды школьнікаў ва ўсім сьвеце.
Пракуратура Заводзкага раёну Менску перанакіравала ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт заяву аб прымусе студэнтаў выкладчыцай БДЭУ Аксанай Аніскевіч галасаваць датэрмінова.
Студэнты Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні 25 лістапада пачалі сэрыю пікетаў каля прадстаўніцтваў асноўных донараў сваёй вучэльні. Студэнты патрабуюць, каб донары паўплывалі на сытуацыю ва ўнівэрсытэце.
Беларускія выкладчыкі гісторыі і грамадазнаўства, супрацоўнікі музэяў абмяркоўваюць, як выкладаць гісторыю Галакосту. Падзяліцца досьведам зь беларусамі ў Менск прыехалі гісторыкі, дасьледчыкі, выкладчыкі з Францыі, Бэльгіі, Расеі.
15 лістапада рэктара Менскага інавацыйнага ўнівэрсытэту, дзе страйкавалі студэнты, выклікалі ў пракуратуру. Мікалаю Сушу ўручылі афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, паведамляе Tut.by.
У пятніцу 15 лістапада ля галоўнага корпуса БДЭУ адбылася акцыя супраць прымушэньня да датэрміновага галасаваньня студэнтаў.
Працягваецца канфлікт паміж Менскім інавацыйным унівэрсытэтам і Міністэрствам адукацыі. Пакуль у ВНУ бастуюць студэнты, а Мінадукацыі не зьбіраецца працягваць акрэдытацыю гэтай ВНУ па шэрагу спэцыяльнасьцяў, Свабода распытала выпускнікоў пра іхную alma mater.
Больш за 100 зьняволеных, якія адбываюць пакараньне ў 8 беларускіх калёніях, цягам апошніх 4 гадоў дыстанцыйна атрымлівалі вышэйшую адукацыю ў Менскім інавацыйным унівэрсытэце.
Страйк студэнтаў Менскага інавацыйнага ўнівэрсытэту 12 лістапада спынены, але канфлікт ня вырашаны. Кіраўніцтва МІУ падае апэляцыю на рашэньне Мінадукацыі аб пазбаўленьні ВНУ акрэдытацыі на навучаньне па 5 спэцыяльнасьцях і пагражае зьвярнуцца ў суд, калі рашэньне ня будзе адмененае.
11 лістапада больш за 600 студэнтаў Менскага інавацыйнага ўнівэрсытэту выйшлі на страйк супраць рашэньня Мінадукацыі пазбавіць унівэрсытэт акрэдытацыі па некаторых спэцыяльнасьцях. Сёньня ўнівэрсытэт падаў скаргу на гэтае рашэньне, а студэнты і кіраўніцтва хвалююцца за далейшы лёс установы.
Настаўніцы «кайфуюць» ад працы, няма мужчын-пэдагогаў, усе выпускнікі паступаюць у ВНУ — Свабода зьездзіла ў Слуцак, дзе найстарэйшая ў Беларусі школа.
У Міністэрстве адукацыі Беларусі пракамэнтавалі сытуацыю зь Менскім інавацыйным унівэрсытэтам (МІУ), дзе 11 лістапада больш за 600 студэнтаў абвясьцілі забастоўку. Афіцыйны камэнтар зьмешчаны на сайце ведамства.
У Луганскім нацыянальным унівэрсытэце імя Тараса Шаўчэнкі пацьвердзілі зьвесткі пра супрацоўніцтва зь Беларускай сельскагаспадарчай акадэміяй. Дамову падпісалі рэктары.
Студэнты Менскага інавацыйнага ўнівэрсытэту абвясьцілі раніцай 11 лістапада, што пачынаюць страйк супраць рашэньня Мінадукацыі пазбавіць унівэрсытэт акрэдытацыі на навучаньне некаторым спэцыяльнасьцям.
Адзін для дашкольнікаў, адзін для малодшых школьнікаў. Абодва па-беларуску.
Унівэрсытэт імя Ніла Гілевіча і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны распачынаюць сэрыю праграмаў, прысьвечаных сучасным тэндэнцыям у міжнароднай вышэйшай школе.
27 кастрычніка ў Менску зь лекцыяй выступіла фэмактывістка і блогерка Заліна Маршанкулава, якая сёлета здабыла вядомасьць, прапанаваўшы «перасесьці з іголкі мужчынскага ўхваленьня на мужчынскі твар» у рэклямнай кампаніі Reebok.
Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт удвая палепшыў сваю пазыцыю ў амэрыканскім рэйтынгу Best Global Universities.
Упершыню ўлады Ўкраіны пачнуць выдзяляць грошы ў падтрымку перакладаў твораў украінскай літаратуры на іншыя мовы. Фінансаваньне пойдзе на новы праект Ўкраінскага інстытуту кнігі Translate Ukraine — яго гэтымі днямі прэзэнтавалі на Франкфурцкім кніжным кірмашы.
Міністэрства адукацыі Беларусі вызначыла парадак адбору адораных дзяцей на навучаньне ў Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк. Адпаведную пастанову апублікавалі на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Гісторык-мэдыявіст і археоляг, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч у інтэрвію Радыё Свабода расказвае пра сумесныя ўкраінска-літоўскія дасьледаваньні русінскай спадчыны Вільні, падчас якіх амаль цалкам ігнаруецца беларускі фактар і шматвяковая беларуская прысутнасьць у Вільні.
Загрузіць яшчэ