Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура перанакіравала ва ўнівэрсытэт зварот пра «загон» студэнтаў галасаваць


Ля галоўнага корпуса БДЭУ, 15 лістапада

Пракуратура Заводзкага раёну Менску перанакіравала ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт заяву аб прымусе студэнтаў выкладчыцай БДЭУ Аксанай Аніскевіч галасаваць датэрмінова.

Што адбылося?

  • Першакурсьніца БДЭУ Аліна Шмігель 13 лістапада зьняла і даслала ў тэлеграм Свабоды відэа, дзе куратарка групы Аксана Аніскевіч прымушае студэнтаў да датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 2019 года.

  • Праваабаронца Валянцін Стэфановіч папрасіў пракуратуру ацаніць словы Аніскевіч, пісала «Вясна».

Праваабаронца лічыць незаконным адказ пракурора

Стэфановіч паскардзіўся ў пракуратуру і папрасіў прыцягнуць да адказнасьці пракурора А. Млявага, які перанакіраваў заяву праваабаронцы БДЭУ. Поводле Стэфановіча:

  • Рэктар БДЭУ ня можа праводзіць пракурорскую праверку, пра якую прасіў праваабаронца;
  • Заканадаўства забараняе перанакіроўваць заявы ў орган, дзеяньні якога абскарджваюцца ў заяве.


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG