Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША школьнікам дазволяць прапускаць урокі дзеля ўдзелу ў акцыях пратэсту


«Марш жанчын», Вашынгтон, 2017. Архіўнае фота
«Марш жанчын», Вашынгтон, 2017. Архіўнае фота

Дзяржаўныя школы акругі Фэрфакс у амэрыканскім штаце Вірджынія з 27 студзеня 2020 года дазволяць вучням цягам навучальнага года прапускаць заняткі для ўдзелу ў акцыях пратэсту. Пра гэта паведамляе газэта The Washington Post.

Па дадзеных выданьня, такая ініцыятыва была ўхваленая на тэрыторыі ЗША ўпершыню. Яна распаўсюдзіцца на вучняў сярэдніх і старэйшых клясаў — дзяцей ва ўзросьце ад 12 да 18 гадоў. Навучэнцы раз на год змогуць браць дзень адгулы для «грамадзянскай актыўнасьці». У прыватнасьці, вучні змогуць удзельнічаць у маршах пратэсту ці, напрыклад, паехаць у сталіцу штата Рычманд для сустрэч з заканадаўцамі.

Неабходна будзе, каб мінімум за два дні да ўдзелу ў мерапрыемстве вучань запоўніў спэцыяльны блянк, у якім ён патлумачыць сваю адсутнасьць. Пры сабе ў вучня трэба мець дазвол ад бацькоў або апекуноў.

Пры гэтым дакладнае вызначэньне «грамадзянскай актыўнасьці» не называецца для таго, каб настаўнікі ў залежнасьці ад сваіх палітычных перавагаў не маглі выбіраць, якія менавіта акцыі іх вучні будуць наведваць.

Аўтар дадзенай ініцыятывы і член школьнага савета Раян МакЭлвін патлумачыў у Twitter, што яе ўнесьлі, бо сярод навучэнцаў вырасла пратэстная актыўнасьць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG