Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Лукашэнка стаў прызэрам абласной алімпіяды па хіміі


Вучні дзявятых клясаў Менскага раёну падчас выкананьня заданьняў. На здымку Мікалай Лукашэнка сядзіць каля вакна
Вучні дзявятых клясаў Менскага раёну падчас выкананьня заданьняў. На здымку Мікалай Лукашэнка сядзіць каля вакна

Малодшы сын кіраўніка Беларусі Мікалай Лукашэнка атрымаў дыплём III ступені абласной алімпіяды па хіміі, паведамляе Tut.by са спасылкай на галоўнае ўпраўленьне адукацыі па Менскай вобласьці.

Яшчэ адна вучаніца школы зь Менскага раёну атрымала дыплём I ступені. На рэспубліканскую алімпіяду звычайна бяруць уладальнікаў дыплёмаў I і II ступеняў. Але здараюцца выключэньні.

«Незалежна ад прадмета, адбор удзельнікаў на заключны этап ажыцьцяўляецца на аснове палажэньня аб правядзеньні рэспубліканскай алімпіяды. Таму [...] журы пралічвае колькасьць балаў і прымае рашэньне», — патлумачыла начальнца галоўнага ўпраўленьня адукацыі Менскага аблвыканкаму Тацяна Апраніч.

Гэта значыць, Мікалай Лукашэнка, магчыма, трапіць на заключны этап алімпіяды. Раней ён перамог на раённай алімпіядзе па хіміі.
Цяпер Мікалай вучыцца ў 9-й клясе Астрашыцка-Гарадоцкай школы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG