Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Лукашэнка перамог на раённай алімпіядзе па хіміі


Вучні дзявятых клясаў Менскага раёну падчас выкананьня заданьняў. На здымку Мікалай Лукашэнка сядзіць каля вакна
Вучні дзявятых клясаў Менскага раёну падчас выкананьня заданьняў. На здымку Мікалай Лукашэнка сядзіць каля вакна

У інтэрвію галоўнаму рэдактару радыёстанцыі «Эхо Москвы» кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка расказаў пра посьпехі малодшага сына ў хіміі. Як даведаўся Tut.by, Мікалай Лукашэнка заняў першае месца на раённай алімпіядзе па хіміі і цяпер рыхтуецца да абласнога этапу.

Малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай вучыцца ў Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школе Менскага раёну. Раённы этап алімпіяды па хіміі для дзевяціклясьнікаў праходзіў 22-23 лістапада 2019 году на базе гэтай жа школы. У ёй бралі ўдзел 22 чалавекі. Яны выконвалі тэставыя заданьні, рашалі задачы і праводзілі хімічны экспэрымэнт.

У выніку Мікалай Лукашэнка заняў першае месца. Ён, а таксама яшчэ адзін вучань Астрашыцка-Гарадоцкай школы (з другім вынікам) будуць удзельнічаць у абласным этапе алімпіяды па хіміі сярод навучэнцаў 9-х клясаў, які пройдзе з 13 па 17 студзеня ў Менску. Абласны этап алімпіяды складаецца зь дзьвюх частак — тэарэтычнай і практычнай.

Падрыхтоўкай да алімпіяды яны займаюцца з настаўніцай хіміі вышэйшай катэгорыі Галінай Макаравай. Гэтую інфармацыю Tut.by пацьвердзіла дырэктарка школы Натальля Бельмач.

Усяго ў гэтым навучальным годзе пяць вучняў школы будуць прадстаўляць Менскі раён на абласных алімпіядах — тры па хіміі і два па біялёгіі.

Рэспубліканскія прадметныя алімпіяды праводзяцца ў 9-11-х клясах і праходзяць у чатыры этапы — на школьным, раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях. Перамога на рэспубліканскай алімпіядзе ў 11-м клясе эквівалентная 100 балаў на ЦТ альбо дае права без іспытаў паступаць на спэцыяльнасьць, зьвязаную з прадметам, па якім праходзіла алімпіяда. Перамога на завяршальным этапе алімпіяды ў 9-м клясе гарантуе школьніку ўдзел на «рэспубліцы» налета.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG