Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БДУ ўдвая палепшыў сваю пазыцыю ў амэрыканскім рэйтынгу


БДУ
БДУ

Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт удвая палепшыў сваю пазыцыю ў амэрыканскім рэйтынгу Best Global Universities.

Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ, унівэрсытэт зьяўляецца адзінай беларускай ВНУ, уключанай у гэты рэйтынг. Ён разьмясьціўся на 346-м радку, падняўшыся на 351 пазыцый у параўнаньні зь леташнім паказчыкам. Сярод эўрапейскіх ВНУ Белдзяржунівэрсытэт займае 153-е месца. Унівэрсытэт таксама ўключаны ў прадметныя рэйтынгі па фізыцы і хіміі, дзе яму адведзеныя 129-я і 553-я пазыцыі адпаведна.

Узначалілі рэйтынг амэрыканскія ВНУ: Гарвардскі ўнівэрсытэт, Масачусэцкі інстытут тэхналёгій і Стэнфардзкі ўнівэрсытэт.

Best Global Universities ацэньвае 1.500 унівэрсытэтаў у 81 краіне, што складае прыблізна 5% ад усіх 30 тысяч ВНУ сьвету.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG