Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі на школьніках вучыліся разганяць мітынгі. ВІДЭА


У паселішчы Наватроіцк у Татарстане — рэспубліцы ў Расейскай Фэдэрацыі — Расгвардыя правяла вучэньні па разгоне мітынгаў з удзелам дзевяцікляснікаў мясцовай сярэдняй школы.

На відэа, зьнятым відавочцамі з будынку школы, вучні граюць ролю «удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі», нападаючы на паліцыянтаў у поўнай экіпіроўцы. Адбіўшы атаку, супрацоўнікі Расгвардыі становяцца ў шэраг і, прыкрываючыся шчытамі, самі ідуць у атаку на «пратэстоўцаў», а потым затрымліваюць іх.

Адзін з школьнікаў распавёў выданьню «МБХ медиа», што ні вучняў, ні іх бацькоў, загадзя не папярэдзілі пра вучэньні. Паводле яго, дырэктар школы проста папрасіў вучняў выйсьці на вуліцу пасьля заканчэньня аднаго з урокаў, а за дзень да гэтага школьнікам сказалі прыйсьці на вучобу ў спартовай форме.

У самой школе журналістам пацьвердзілі, што вучэньні сапраўды праводзіліся, але не ўдакладнілі падрабязнасьцяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG