Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінадукацыі вырашыла, якім будзе «кастынг» у беларускі дзіцячы тэхнапарк


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Мінадукацыі Беларусі вызначыла парадак адбору адораных дзяцей у мэтах прыёму на навучаньне ў Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк. Адпаведная пастанова апублікаваная на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакумэнтам, адбіраць вучняў будуць, як правіла, са школьнікаў 9-11 клясаў і навучэнцаў сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў.

Адбор будзе праводзіць экспэртная рада ў тры этапы: завочны і два вочныя.

  • Для ўдзелу ў першым завочным этапе трэба будзе накіраваць на сайт дзіцячага тэхнапарку свой дасьледчы праект (работу).
  • На другім этапе будуць тэставыя заданьні на вызначэньне ўзроўню тэхнічнага, аналітычнага і прасторавага мысьленьня вучня. Адразу ў другім этапе змогуць удзельнічаць пераможцы і прызэры міжнародных, рэспубліканскіх і абласных (менскага гарадзкога) адукацыйных спаборніцтваў; а таксама ўдзельнікі заключнага этапу рэспубліканскіх спаборніцтваў.
  • Трэці этап — сумоўе, па выніках якога будуць фармаваць групы для навучаньня па розных кірунках.

У школе на працягу 5 дзён пасьля залічэньня вучня ў дзіцячы тэхнапарк мусяць распрацаваць для яго індывідуальны навучальны плян на пэрыяд навучаньня.

Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк плянуюць адкрыць у Беларусі 1 студзеня 2021 году. Як мяркуецца, штогод у ім будуць вучыцца каля 2 тысяч найбольш адораных дзяцей. Галоўныя напрамкі: робататэхніка, 3D-мадэляваньне, інтэрнэт-праекты, інфармацыйныя тэхналёгіі — усяго каля 10.

Спачатку ўсе навучэнцы тэхнапарку будуць праходзіць спэцыяльна распрацаваную 21-дзённую праграму, пасьля кожны будзе займацца паводле індывідуальнага пляну, а выкладчыкі тэхнапарку будуць суправаджаць вучняў дыстанцыйна.

На тэрыторыі тэхнапарку будзе вучэбна-лябараторны корпус і інтэрнат для навучэнцаў, пражываньне і харчаваньне у якім мае фінансавацца зь дзяржаўнага бюджэту. Выкладаньне забясьпечаць высокакваліфікаваныя настаўнікі, выкладчыкі ВНУ, навукоўцы, супрацоўнікі навукова-дасьледчых і прамысловых кампаній.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG