У Індэксе ўспрыманьня карупцыі за 2018 год Расея знаходзіцца на 138 месцы. Беларусь займае ў гэтым жа рэйтынгу істотна лепшую за Расею пазыцыю — 70 месца. Ці праўда, што ў Расеі болей хабарніцтва чым у Беларусі?
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі падвёў папярэднія вынікі замежнага гандлю краіны за 2018 год.
Амаль сталіца Гандурасу. У Мазамбіку, Угандзе і Гане бывае паякасьней.
У 2018 годзе чысты прыбытак арганізацыяў зь дзяржаўным капіталам склаў 1,761 мільярда рублёў — удвая менш у параўнаньні з папярэднім. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Белстату, апублікаваныя ў бюлетэні аб асноўных паказьніках дзейнасьці арганізацыяў дзяржаўнага сэктару.
«Мы ня хочам, каб нашы эўрапейскія саюзьнікі “падселі” на расейскі газ праз праект «Паўночны паток — 2», гэтаксама як і мы самі не хацелі б залежаць ад паставак нафты з Вэнэсуэлы».
Валер Малашка паведаміў, што міністэрства распрацавала адмысловую шкалу, па якой мэдыкам будуць налічваць заробак.
Батанічны сад стане яшчэ адной зялёнай зонай у Менску, якую закране будаўніцтва.
Пра разьвіцьцё гарадоў-спадарожнікаў каля Менску Аляксандар Лукашэнка гаворыць ужо 10 гадоў, 8 гадоў дзейнічае ўрадавая праграма па разьвіцьці гэтых гарадоў. Свабода паглядзела, ці памянялі беларусы сталіцу на гарады-спадарожнікі.
Беларусь пасьля пачатку баявых дзеяньняў на Данбасе ў 2014 годзе набыла ва Ўкраіне чатыры баявыя верталёты МІ-8 і адзін пераносны ракетны комплекс.
У лютым 2019 году Белстат зафіксаваў павелічэньне спажывецкіх цэнаў на 1,3%.
Сума склалася зь дзьвюх інвэстыцыяў ад двух інвэстараў.
Ідэю пра канфіскацыю даўгабудаў сам міністар назваў «даволі жорсткай, радыкальнай».
Асноўная плынь паставак узбраеньняў (35% аб’ёму) скіраваная на Блізкі Ўсход. Найбуйнейшы імпартэр зброі — Саудаўская Арабія.
Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу каля поўдня 10 сакавіка зноў сабраліся на берасьцейскай плошчы Леніна. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 году.
Прэм’ер-міністар Фінляндыі Юха Сіпіля і ўвесь кабінэт міністраў Фінляндыі падалі ў адстаўку. Прычынай адстаўкі стаў правал рэформы аховы здароўя і сыстэмы сацыяльнага забесьпячэньня, піша сайт дзяржтэлерадыёкампаніі Yle.
Якое пасланьне новых мэдыя? Ці замыкаюць нас сацыяльныя сеткі ў «бурбалцы» людзей, якіх мы хочам чуць? Няма бога акрамя кліку — ці гэта крэда сучаснай журналістыкі?
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысьвечанай удзелу Беларусі ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтву з эўрапейскімі арганізацыямі, сказаў, што па выніках мінулага году выйшлі на станоўчае сальда 700 млн долараў за кошт гандлю з Эўразьвязам. Ці сапраўды гэта так?
Беларусь, дзе ў сярэднім 2,36 даляра за 1 Гб, паставілі паміж Зымбабвэ і Турэччынай.
Дзе пачынаецца і сканчаецца цэнтар і якой вышынёй абмежаванае будаўніцтва, невядома. Але ў цэнтральнай частцы гораду ўжо будуецца некалькі гмахаў, яшчэ некалькі — плянуецца.
Цяпер урад мае яшчэ нават больш аптымістычныя пляны, чым на «пятую пяцігодку». Пляны ж Лукашэнкі на «чацьвёртую пяцігодку» цалкам праваленыя.
Летась беларускі экспарт каменнага вугалю ва Ўкраіну вырас за год у 980 разоў, а антрацыту — у 340 разоў. У той жа час украінскія ўлады пераконваюць, што гэта, хутчэй, быў рээкспарт з Казахстану ці Расеі, а не з акупаванай часткі Данбасу.
Тры чвэрці беларускай сухой малочнай прадукцыі, якая накіроўвалася праз Расею ў Армэнію, Казахстан і Кіргізію, не дайшлі да гэтых краінаў, сьцьвярджае Рассельгаснагляд.
Адказ на кароткую пэтыцыю заняў тры старонкі.
Завод беленай цэлюлёзы, пабудаваны ў Сьветлагорску кітайцамі, плянуюць запусьціць у жніўні-верасьні. Цяпер там ідуць пусканаладачныя працы. Мясцовыя жыхары абураныя смуродам і шкоднымі выкідамі з заводу.
У Беларусі прапанову прэм’ер-міністра Літвы Саўлюса Сквярняліса выкарыстаць інфраструктуру АЭС для электрастанцыі на газе назвалі «палітычнымі інсынуацыямі».
Амэрыканскі часопіс Forbes 5 сакавіка апублікаваў штогадовы рэйтынг самых багатых людзей сьвету паводле стане на вясну 2019 года.
12 цытатаў з выступу старшыні Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Міхаіла Мясьніковіча.
Пасьля таго як Лукашэнка прапанаваў эканамісту Яраславу Раманчуку ўзначаліць збанкрутаваны калгас, той, са свайго боку, прапанаваў запрасіць у Беларусь 10 эканамістаў, якія ўратавалі ад банкруцтва не адну краіну сьвету.
Беларусь у 2018 годзе экспартавала ва Ўкраіну пораху і выбуховых рэчываў на 1,989 мільёна даляраў, што на 19 % перавысіла ўзровень 2017-га.
Эканамічны суд Віцебскай вобласьці прызнаў банкрутам Аршанскае раённае спажывецкае таварыства (райпо), яго мусяць ліквідаваць цягам году, піша БелТА.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў накіраваў афіцыйны запыт у Міністэрства фінансаў з просьбай даць інфармацыю, колькі каштуе і зь якіх сродкаў прафінансаваная закупка дзяржавай новага VIP-верталёта.
Розьнічныя цэны на аўтамабільнае паліва з 3 сакавіка павялічваюцца на 1 капейку. Пра гэта паведаміў канцэрн «Белнафтахім».
Што будзе ў адносінах паміж Беларусьсю і Расеяй? Ці зьменяцца сацыяльна-эканамічныя падыходы беларускай улады? Што азначае агучаны прагноз украінскіх выбараў?
Падчас «вялікай размовы з прэзыдэнтам» журналіст тэлеканала «Беларусь 1» згадаў, што ў некаторых СМІ друкавалася інфармацыя аб кошце спартовага адзеньня, у якое былі апранутыя Лукашэнка і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падчас сустрэчы 13–15 лютага ў Сочы.
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура распарадзіўся закрыць офіс дзяржаўнай нафтагазавай кампаніі PDVSA ў Лісабоне і перанесьці яго ў Маскву.
Нацыянальны футбольны стадыён зьбіраюцца пабудаваць у Менску за 180 мільёнаў даляраў. Ён мае зьявіцца на вуліцы Ванеева. Узгодненага архітэктурнага праекту пакуль няма. Свабода падлічыла, што можна было б збудаваць за гэтыя грошы.
3,5% маюць на месяц менш за 200 рублёў, яшчэ 13% — ад 200 да 300 рублёў.
Кіраўніцтва Беларускай чыгункі правяло перамовы з дырэкцыяй кампаніі PKP (Польская чыгунка). Як паведамляе газэта «Звязда», бакі абмеркавалі пляны пашырэньня пасажырскіх і грузавых перавозак.
Ад 1 сакавіка набывае сілу пастанова № 612 Нацыянальнага банку Беларусі, якая істотна мяняе правілы правядзеньня валютных апэрацый.
Свабода ўжо параўноўвала багацьце беларусаў і расейцаў з дапамогай афіцыйнай статыстыкі і «рэйтынгу бігмака». Параўнаем беларусаў з украінцамі.
У Менску пачаліся падрыхтоўчыя працы, каб збудаваць нацыянальны футбольны стадыён і басэйн міжнароднага стандарту. Аднак узгодненых архітэктурных праектаў яшчэ няма.
Тэма рэгіянальнага разьвіцьця вельмі важная — тут адзначаецца нераўнамернасьць разьвіцьця, праблемы з занятасьцю і заробкамі.
Юрый Зісер мяркуе, што ў «Белпошты» можа атрымацца, але не бясплатна.
А плянавалі ж «скарачэньне пазыковай нагрузкі» і «прыцягненьне беспазыковых крыніц фінансаваньня».
Добрая навіна: за апошні год пэнсіі вырасьлі на 14,6% у рублях. Кепская навіна: «дакрызіснага піку» 2010 году ўсё яшчэ не дасягнулі.
Жыхары Доўску засталіся без аўтавакзалу. Цяпер ім даводзіцца чакаць свайго рэйсу пад адкрытым небам. Зварот да беларускага прэзыдэнта плёну ня даў. І тады людзі адправілі калектыўны ліст Дональду Трампу.
Кітайцы гатовыя пабудаваць у Менску Нацыянальны футбольны стадыён, але хочуць гарантый у выглядзе заканадаўчага акту.
Указ № 222 будзе адкарэктаваны. Пра гэта заявіў у праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» першы намесьнік прэм’ер-міністра Аляксандар Турчын.
Паводле віцэ-прэм’ера, ужо некалькі гадоў ідзе абмеркаваньне таго, ці пераўтвараць Міністэрства прамысловасьці ў Міністэрства прамысловай палітыкі.
Дзе болей людзей за мяжой беднасьці, дзе людзі маюць «па пяцьсот» і дзе больш шчасьця, якое ня ў грошах?
Загрузіць яшчэ