Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфіскацыя даўгабудаў і яшчэ тры незвычайныя ідэі міністра архітэктуры


Будоўля гатэлю, які атрымаў у народзе мянушку «Некемпінскі», архіўнае фота
Будоўля гатэлю, які атрымаў у народзе мянушку «Некемпінскі», архіўнае фота

Міністар архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Дзьмітры Мікулёнак выступіў 10 сакавіка на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1» з шэрагам незвычайных прапановаў. Адну зь іх — пра канфіскацыю даўгабудаў — ён сам назваў «даволі жорсткай, радыкальнай».

Сярод агучанага міністрам:

  • У Савеце Міністраў абмяркоўваецца прапанова міністэрства архітэктуры падаўжаць тэрміны будаўніцтва толькі адзін раз, а пасьля «ўчастак або недабуд мае канфіскоўвацца і перадавацца іншаму забудоўніку».
  • Распрацоўваецца супольна зь Дзяржкаммаёмасьцю законапраект, які дазволіць рэгістраваць недабудаваныя дамы як аб’екты куплі-продажу, бо «ёсьць шмат гульцоў, гатовых на кожнай стадыі іх перакупіць».
  • Трэба зрабіць крэдыты на жытло «не кабальнымі, а даступнымі» (як менавіта, не ўдакладняецца).
  • Трэба «перафарматаваць пляны» забудовы так званых «гарадоў-спадарожнікаў» вакол Менску, Берасьця і Горадні, «зрабіць акцэнт не на шматпавярховую забудову», бо «шматпавярховай забудовай мы людзей не завабім».
  • Да канца 2020 году «можна будзе нешта паказаць» у Рудзенску, Скідзелі і Жабінцы як «гарадах-спадарожніках», «дзе людзі жывуць, дзе забясьпечваюцца сацыяльныя нормы». Іх жыхары «могуць працаваць дзе заўгодна», бо транспарт дазваляе «бесьперашкодна праехаць 100–120 км хутчэй, чым са спальнага раёну».

Паводле міністра, ніякіх нагодаў да росту цэнаў на льготнае жытло няма, акрамя прадыктаванага інфляцыяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG