Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня толькі з Расеяй. З кім Беларусь найбольш гандлявала ў 2018 годзе


Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі падвёў папярэднія вынікі замежнага гандлю краіны за 2018 год.

Абʼём беларускага экспарту ў іншыя краіны склаў 33,7 мільярда даляраў. У сваю чаргу Беларусь закупіла за мяжой тавараў на 38,4 мільярда. Такім чынам, адмоўнае сальда дасягнула каля 4,7 мільярда.

Топ-5 краін, куды Беларусь прадала летась найбольш сваёй прадукцыі, выглядае так:

  1. Расея — 12,9 мільярда даляраў.
  2. Украіна — 4,0 млрд
  3. Вялікая Брытаніія — 3,0 млрд
  4. Нямеччына — 1,45 млрд
  5. Нідэрлянды — 1,4 млрд

Беларускі экспарт у Вялікую Брытанію, Нямеччыну і Нідэрлянды складаўся пераважна з паставак нафтапрадуктаў. Прычым у Вялікай Брытаніі і Нідэрляндах зарэгістраваныя фірмы, якія ёсьць трэйдэрамі беларускіх нафтапрадуктаў. То бок прадукцыя зь Беларусі магла рухацца і далей — у іншыя дзяржавы.

Палова экспарту ва Ўкраіну таксама прыпадае на нафтапрадукты. А ў Расеі найбольш куплялі беларускую малочную прадукцыю і мяса.

А вось як выглядае топ-5 краін, адкуль Беларусь летась найбольш закупляла прадукцыю:

  1. Расея — 22,6 мільярда даляраў
  2. Кітай — 3,1 млрд
  3. Нямеччына — 1,8 млрд.
  4. Украіна — 1,4 млрд
  5. Польшча — 1,2 млрд

У расейскіх пастаўках у Беларусь пераважаюць энэрганосьбіты. З Кітаю ішло шмат лічбавай тэхнікі. З Украіны — мэталапрадукцыі. Нямецкія і польскія пастаўкі найбольш рознаплянавыя — тэхніка, адзеньне, лекі і шмат чаго іншага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG