Свабода ўжо параўноўвала багацьце беларусаў і расейцаў з дапамогай афіцыйнай статыстыкі і «рэйтынгу бігмака». Параўнаем беларусаў з украінцамі.
У Менску пачаліся падрыхтоўчыя працы, каб збудаваць нацыянальны футбольны стадыён і басэйн міжнароднага стандарту. Аднак узгодненых архітэктурных праектаў яшчэ няма.
Тэма рэгіянальнага разьвіцьця вельмі важная — тут адзначаецца нераўнамернасьць разьвіцьця, праблемы з занятасьцю і заробкамі.
Юрый Зісер мяркуе, што ў «Белпошты» можа атрымацца, але не бясплатна.
А плянавалі ж «скарачэньне пазыковай нагрузкі» і «прыцягненьне беспазыковых крыніц фінансаваньня».
Добрая навіна: за апошні год пэнсіі вырасьлі на 14,6% у рублях. Кепская навіна: «дакрызіснага піку» 2010 году ўсё яшчэ не дасягнулі.
Жыхары Доўску засталіся без аўтавакзалу. Цяпер ім даводзіцца чакаць свайго рэйсу пад адкрытым небам. Зварот да беларускага прэзыдэнта плёну ня даў. І тады людзі адправілі калектыўны ліст Дональду Трампу.
Кітайцы гатовыя пабудаваць у Менску Нацыянальны футбольны стадыён, але хочуць гарантый у выглядзе заканадаўчага акту.
Указ № 222 будзе адкарэктаваны. Пра гэта заявіў у праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» першы намесьнік прэм’ер-міністра Аляксандар Турчын.
Паводле віцэ-прэм’ера, ужо некалькі гадоў ідзе абмеркаваньне таго, ці пераўтвараць Міністэрства прамысловасьці ў Міністэрства прамысловай палітыкі.
Дзе болей людзей за мяжой беднасьці, дзе людзі маюць «па пяцьсот» і дзе больш шчасьця, якое ня ў грошах?
Першы намесьнік міністра прамысловасьці Беларусі Генадзь Сьвідэрскі. Спадзяецца, што продажы аўтамабіляў Geely сёлета вырастуць.
Украінскае абароннае прадпрыемства выкарыстоўвала Аршанскі авіярамонтны завод для незаконных паставак прадукцыі ў Расею — для грузапасажырскіх і вайсковых самалётаў. У гэты час ва Ўкраіне былі ўведзеныя санкцыі на супрацу расейскіх і ўкраінскіх прадпрыемстваў.
У сувязі з пагаршэньнем фінансавага становішча кампанія «Дамачай», найбуйнейшы на Магілёўшчыне вытворца хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, зьмяншае заробкі і папярэджвае работнікаў, што яны мусяць пісьмова паведаміць пра згоду працаваць у новых варунках.
Пагадненьне аб ільготным крэдыце для будоўлі заводу па вытворчасьці спэцыяльных машын у Калодзішчах будзе скасавана «ў якасьці асновы для правядзеньня перамоваў».
Эканамічны суд Менску 20 лютага прызнаў банкрутам Менскі лакафарбавальны завод і вырашыў яго ліквідаваць да 20 чэрвеня.
21 лютага Беларусь і Віетнам падпісалі пагадненьне аб будаўніцтве ў Віетнаме заводу для вытворчасьці сухога малака і сухой малочнай сыроваткі.
Паводле статыстыкі Белстату, беларускі экспарт каменнага вугалю ў суседнюю Ўкраіну вырас за год у 980 разоў, антрацыту — у 340 разоў. Свабода паспрабавала разабрацца, як такое магчыма, калі ў Беларусі няма радовішчаў гэтых карысных выкапняў.
Улады Нямеччыны канфіскавалі нерухомасьць і 50 мільёнаў эўра па справе аб адмываньні грошай — так званай справе «расейскай пральні».
Ад 21 лютага «Беларусьнафта» павялічвае цэны на аўтамабільнае паліва, традыцыйна на 1 капейку.
Авіяцыйны парк Аляксандра Лукашэнкі можа папоўніцца новым італьянскім верталётам AgustaWestland AW139. Кошт звычайнай грамадзянскай вэрсіі такога апарата — 12 мільёнаў даляраў. VIP-вэрсіі могуць мець кошт у разы большы.
У рублях заробкі ўпалі на 13,57%, у далярах — на 13,0%. Падзеньне было нават большым, чым прагназавала Свабода. Хаця бывала і горш.
Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі ў студзені 2019 году склаў 9 мільярдаў рублёў — на 0,9% больш, чым летась у студзені.
У карпарацыі «Роскосмос» зьявіцца праект для касьмічных турыстаў, які дазволіць зладзіць палёт па маршруце першага касманаўта Юрыя Гагарына.
Праўда, беларускія санкцыі нашкодзілі Расеі толькі на 42 млн даляраў за год, у той час як украінскія — на 775 млн.
Чыноўнікі занепакоеныя тым, што жыхары краіны тэлефануюць праз мэсэнджары Viber і WhatsАpp і ўсё менш карыстаюцца звычайнай тэлефоннай сувязьзю.
Брак базавага пагадненьня паміж Беларусьсю і Эўразьвязам «контрапрадуктыўны для абодвух бакоў», заявіў прэм’ер-міністар Сяргей Румас на сустрэчы з эўрапейскім камісарам у пытаньнях бюджэту і чалавечых рэсурсаў Гюнтэрам Этынгерам.
Стратных прадпрыемстваў у сталіцы стала больш на 10,9%,чысты прыбытак паменшыўся больш чым на чвэрць, і ў той жа час павялічылася выручка ад рэалізаванай прадукцыі і яе сабекошт.
Міністарка фінансаў Украіны Аксана Маркарава дала вялікае інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода, у якім сярод іншага ацаніла вынікі эканамічных рэформаў, праведзеных у краіне ва ўмовах вайны. Прапануем фрагмэнт, а таксама поўную відэавэрсію інтэрвію.
Басманны суд Масквы ў суботу арыштаваў заснавальніка фонду Baring Vostok амэрыканца Майкла Калві, якога ў Расеі абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры.
Дырэктар «Менскхлебпрам», які абʼядноўвае 6 хлебазаводаў сталіцы, Уладзімеру Талайку не працягнулі кантракт.
Свабода высьветліла, што афіцыйнае сьвята беларускіх аграрыяў мае карані ў савецкай Расеі.
Міністар сувязі Расеі заявіў, што ягонае ведамства гатовае перавесьці перамовы аб роўмінгу на ўзровень прэм’ер-міністраў або нават прэзыдэнтаў.
15 лютага ў Жэнэве пройдзе пасяджэньне рабочай групы Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO) аб далучэньні Беларусі, паведаміў прэсавы сакратар МЗС Анатоль Глаз.
Ці новае кіраўніцтва PDVSA толькі сымбалічнае, ці мае нейкі кантроль над здабычай нафты і газу ў Вэнэсуэле, пакуль незразумела. Але кантроль над замежнай Citgo, падобна, цалкам можа перайсьці да апазыцыі.
На сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі ў Сочы абмяркоўваліся энэргетычная пытаньні. Па словах расейскага прэзыдэнта, якія цытуе расейскае выданьне «Коммерсант», аб’ёмы паставак вуглевадародаў, нафты і газу захоўваюцца на прадугледжаным дамовамі ўзроўні.
На газаправод будуць распаўсюджвацца патрабаваньні эўрапейскай газавай дырэктывы, аднак Нямеччына зможа зрабіць для яго выключэньні. Іх трэба будзе ўзгадняць з Эўракамісіяй. Пра гэта ў ноч на сераду дамовіліся амбасадары ЭЗ і Эўрапарлямэнт.
Гэта Міхаіл Румянцаў і Кірыл Трамбавольскі.
Аб’ём дзяржаўнага доўгу ЗША, паводле дадзеных Міністэрства фінансаў краіны, упершыню ў гісторыі перавысіў адзнаку ў 22 трыльёны даляраў. З тых часоў, як Дональд Трамп заняў пасаду прэзыдэнта ЗША, дзярждоўг вырас больш як на 2 трыльёны даляраў.
Няма абсалютнай «мяжы адсталасьці»; адсталымі прызнаюцца тыя раёны і гарады, дзе «інтэгральны паказьнік» ніжэйшы за 72% сярэднеабласнога. Улічваюцца заробкі, выручка, рост насельніцтва і рост занятасьці.
На стадыёне магілёўскай школы № 35 плянуюць узьвесьці шматпавярховы дом. Супраць ушчыльненьня падняліся бацькі школьнікаў і жыхары суседніх дамоў. Адміністрацыя школы кажа, што ў яе няма магчымасьці прыглядаць за аб’ектам. Гарадзкая ўлада супакойвае: канчатковае рашэньне будаваць дом не прынятае.
Рост цэнаў на харчовыя тавары за студзень склаў 1,3% — такім рэзкім ён быў апошні раз у кастрычніку 2017 году. Пры гэтым агулам інфляцыя за месяц склала толькі 0,9%.
На менскім заводзе «Інтэграл» 12 лютага абвалілася частка будынка, два супрацоўнікі прадпрыемства загінулі.
У студзені 2019 году Белстат зафіксаваў павелічэньне спажывецкіх цэнаў на 0,9%.
У Гомлі 10 лютага адбыўся пратэст супраць шуму і смуроду з прадпрыемства «Гомельшпалеры».
Агулам у рэйтынг увайшлі шэсьць беларускіх кампаній, у тым ліку прэзыдэнцкі санаторый «Беларусь» у Друскінінкаі.
Японія за 15 гадоў дзеяньня праграмы дапамогі чарнобыльскім раёнам Беларусі ажыцьцявіла 45 праектаў на суму 3,7 мільёна даляраў.
6 студзеня cьветлагорскія актывісты прынесьлі на прыём да міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Андрэя Худыкі шасьцілітровую бутэльку з бруднымі сьцёкамі ад заводу беленай цэлюлёзы.
Пра гэта Свабодзе 7 лютага сказаў начальнік упраўленьня замежнаэканамічнай дзейнасьці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Аляксей Багданаў.
Беларусь паставіла на экспарт у 2018 годзе харчоў на 5 мільярдаў 235 мільёнаў даляраў.
Загрузіць яшчэ