Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 100$ — столькі іншаземцы інвэставалі ў Нараўлянскі раён у 2018 годзе


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сума склалася зь дзьвюх інвэстыцыяў ад двух інвэстараў.

У зборніку Белстату «Сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё рэгіёнаў» публікуюць зьвесткі аб замежных івэстыцыях у прадпрыемствы кожнага раёну. Напрыклад, у Нараўлянскі раён інвэставалі летась 100 даляраў.

Як патлумачылі карэспандэнту Радыё Свабода ў кіраўніцтве райвыканкаму, гэта былі дзьве інвэстыцыі ў два прадпрыемства агульнай сумай у 100 даляраў. Адно з прадпрыемстваў займаецца інтэрнэт-паслугамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG