Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінпрампал? Пасьля некалькіх гадоў абмеркаваньня Міністэрства прамысловасьці вырашылі пакуль не пераймяноўваць


Віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка, архіўнае фота

Віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Ляшэнка даў 24 лютага інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу СТВ, у якім сярод іншага расказаў пра лёс Міністэрства прамысловасьці.

Паводле віцэ-прэм’ера, ужо некалькі гадоў ідзе абмеркаваньне таго, ці ператвараць Міністэрства прамысловасьці ў Міністэрства прамысловай палітыкі.

Мінантыманапрэгіг! Тэст пра беларускія міністэрствы

На думку Ляшэнкі, Мінпраму трэба распрацоўваць доўгатэрміновую палітыку сваіх прадпрыемстваў і шукаць для іх інвэстараў – і толькі пасьля таго, як гэта зробяць, можна будзе «думаць над пашырэньнем задач» і новай назвай. У найбліжэйшы час Мінпрам мае заняцца таксама праверкай «кампэтэнцыі эканамічных службаў прадпрыемстваў».

І хоць большасьць прадпрыемстваў міністэрства летась выканалі пастаўленыя задачы, Ляшэнка не застаўся задаволены: станоўчая статыстыка атрымалася за кошт буйных прадпрыемстваў, казаў ён, а трэба, каб добра працаваў увесь прамысловы блёк.

Ляшэнка таксама абурыўся няроўнымі ўмовамі ў Эўразійскім эканамічным саюзе: маўляў, умовы «абмяжоўваюць свабоду і роўнасьць доступу ў продаж тэхнікі да спажыўца», але дадаў, што «справядлівасьці ў гэтым пытаньні няма».

У 2016 годзе перайменавалі іншае беларускае міністэрства: Мінгандлю стала Міністэрствам антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (дзяржаўныя органы і СМІ скарачаюць назву — МАРГ). Экспэрты прадказвалі, што новая шыльда мала што зьменіць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG