Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Фінляндыі сам сышоў у адстаўку пасьля правалу рэформы аховы здароўя


Прэм’ер-міністар Фінляндыі Юха Сіпіля і ўвесь кабінэт міністраў Фінляндыі падалі ў адстаўку. Прычынай адстаўкі стаў правал рэформы аховы здароўя і сыстэмы сацыяльнага забесьпячэньня, піша сайт дзяржтэлерадыёкампаніі Yle.

Адстаўка была рашэньнем прэмʼер-міністра, яе падтрымалі члены ўраду, адзначыў Юха Сіпіля. Цяперашні кабінэт міністраў будзе лічыцца часовым і будзе працаваць да выбараў у парлямэнт. Яны пройдуць 14 красавіка.

Рэформа аховы здароўя і сыстэмы сацыяльнага забесьпячэньня доўгі час абмяркоўвалася і ў парлямэнце, і ва ўрадзе.

Урад спрабаваў правесьці два пакеты новаўвядзеньняў, якія тычацца сыстэмы сацыяльнага догляду, а таксама эканомнага расходаваньня рэсурсаў, мадэрнізацыі сфэры паслуг і асобных навін на камунальным і муніцыпальным узроўнях.

Аднак парлямэнцкая канстытуцыйная камісія адмовілася ўхваліць шэраг заканадаўчых палажэньняў, якія тычацца мясцовых самакіраваньняў. Разам з тым не атрымала ўхваленьня і рэформа.

Паводле задумкі ўраду, рэформа магла б зьнізіць штогадовы рост дзяржаўных выдаткаў на ахову здароўя і сацыяльную сфэру на 2,4% у пэрыяд паміж 2019-2029 гадамі, піша РБК. Выданьне цытуе мэра горада Лахці, які распавёў, што занепакоены сытуацыяй у сувязі з павелічэньнем выдаткаў на ахову здароўя: «Калі нічога ня будзе зроблена, то ў 2020-х гадах мноства муніцыпалітэтаў апынуцца ў бязвыхаднай сытуацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG