Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Forbes 2019: самым багатым чалавекам у сьвеце застаўся Бэзас


Джэф Бэзас, уладальнік Amazon
Джэф Бэзас, уладальнік Amazon

Амэрыканскі часопіс Forbes 5 сакавіка апублікаваў штогадовы рэйтынг самых багатых людзей сьвету паводле стане на вясну 2019 года.

Лідэрам рэйтынгу, як і год таму, застаецца 55-гадовы ўладальнік Amazon Джэф Бэзас з капіталам 131 мільярд даляраў. Аднак, улічваючы шлюбаразводны працэс, да наступнага рэйтынгу ён можа страціць свае пазыцыі.

Рэйтынг мільярдэраў, ТОП-20. Рэйтынг Forbes 2019

1. Джэф Бэзас — $ 131 млрд, Amazon

2. Біл Гейтс — $ 96,5 млрд, Microsoft

3. Ўорэн Бафэт — $ 82,5 млрд, Berkshire Hathaway

4. Бэрнар Арно — $ 76 млрд, LVMH

5. Карлас Сьлім Элу — $ за 64 млрд, Grupo Carso

6. Амансіё Артэга — $ 62,7 млрд, Zara

7. Лары Элісан — $ 62,5 млрд, Oracle

8. Марк Цукербэрг — $ 62,3 млрд, Facebook

9. Майкл Блумбэрг — $ 55,5 млрд, Bloomberg LP

10. Лары Пэйдж — $ 50,8 млрд, Google

11-12. Чарлз Кох — $ 50,5 млрд, Koch Industries

11-12. Дэвйід Кох — $ 50,5 млрд, Koch Industries

13. Мукеш Амбані — $ 50 млрд, Reliance Industries

14. Сяргей Брын — $ 49,8 млрд, Google

15. Франсуаза Бэтанкур-Мэерс — $ 49,3 млрд, L’Oreal

16. Джым Ўолтан — $ 44,6 млрд, Walmart

17. Эліс Ўолтан — $ 44,4 млрд, Walmart

18. С. Робсан Ўолтан — $ 44,3 млрд, Walmart

19. Стыў Болмер — $ 41,2 млрд, Microsoft

20. Ма Хуатэн — $ 38,8 млрд, Tencent

Цікавыя факты пра сьпіс мільярдэраў Forbes-2019

1. Усяго ў сёлетні сьпіс трапілі 2153 мільярдэры. 10% фігурантаў леташняга сьпісу ня трапілі ў сёлетні, але сьпіс папоўніўся новымі асобамі. У выніку ў сьпісе аказалася менш на 55 чалавек, чым летась.

2. Больш за ўсё ў сьпісе амэрыканцаў – 607 чалавек, на другім месцы – кітайцы, іх у сьпісе – 324 чалавекі. У сьпіс Forbes-2019 трапіла 114 немцаў, 98 – расейцаў, па 7 палякаў і ўкраінцаў, 5 казахстанцаў.

3. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп апынуўся на 734-м месцы.

4. Самым маладым мільярдэрам у новым рэйтынгу Forbes з тых, хто не атрымаў у спадчыну капітал, а зарабіў грошы самастойна, стала інстаграм-мадэль і заснавальніца касмэтычнай кампаніі Kylie Cosmetics Кайлі Джэнэр. Ёй 21 год, і яна стала самым маладым мільярдэрам у гісторыі, пабіўшы рэкорд заснавальніка Facebook Марка Цукерберга, які стаў мільярдэрам у 23 гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG